Войсят

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Войсят (Войсяд) — мужчынскае імя і вытоворнае ад яго прозьвішча.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Вісад (Wisad) і Адвіс (Aduisus, Hadvisa[1]) — імёны германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова -войш- (-вайш-) (імёны ліцьвінаў Вайшыла, Вайсар, Войшнар; германскія імёны Weisel, Weiser, Wießner) паходзіць ад гоцкага і бургундзкага waiþs 'паляваньне', гоцкага waiþja 'паляўнічы'[3] або ад асновы -віс- (-віз-, -веш-)[4][5] (пазьнейшай -вайс-[6]), а аснова -гад- (-ад-, -ат-) (імёны ліцьвінаў Ядвіга, Гатман, Гатаўт; германскія імёны Hadwig, Hadoman, Hathald) — ад гоцкага *haþus[7], германскага hathu 'бой'[8].

Імя Войсат (Войшат) гістарычна бытавала ў Польшчы: Woyschat (1388 год), Woyssath (1398 год), Woyszath (1398 год)[9].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Stationen auf dem Wege nach Nowogrodek… Waisedendorff (Паведамленьні аб літоўскіх дарогах)[10]; Andrzej Woysiad (6 лютага 1764 году)[11].

Remove ads

Носьбіты

Войсяты (Wojsiat) — прыгонныя зь вёскі Сапежынкаў (каля Доўгаў), якія ўпамінаюцца ў XIX стагодзьдзі[12].

Войсяты (Wojsiat) гербу ўласнага — літоўскі шляхецкі род зь Вільні, Віленскага, Лідзкага і Троцкага паветаў, а таксама ваколіцаў Сьвянцянаў[13][14].

Войсяты або Войсяды (Wojsiat, Wojsiad) — літоўскія шляхецкія роды зь Вільні і Ашмянскага павету[15].

Вайсятычы (Wojsiatycz) гербу Сьлепаўрон[16] — літоўскі шляхецкі род[17].

Remove ads

Глядзіце таксама

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads