Воргі
вёска ў Мядзельскім раёне Менскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Во́ргі[1] — вёска ў Мядзельскім раёне Менскай вобласьці. Уваходзіць у склад Мядзельскага сельсавету.
Remove ads
Гісторыя
- 1868 год — зьяўлялася засьценкам у Манькавіцкай воласьці Вялейскага павету Віленскай губэрні. Засьценак налічваў 4 двары і 65 жыхароў.
- 1904 год — вёска, налічвала 80 жыхароў.
- 1921 год — вёска ў складзе Манькавіцкай гміны Дунілавіцкага павету (з 1925 году — Пастаўскага) Віленскага ваяводзтва. У складзе вёскі знаходзіліся 7 двароў і 28 жыхароў.
- З 12 кастрычніка 1940 году вёска знаходзіцца ў складзе Латвянскага сельсавету Пастаўскага раёну (з 25 лістапада 1940 году — Мядзельскага) Вялейскай вобласьці (з 20 верасьня 1944 году — Маладэчанскай).
- У 1940 годзе вёска налічвала 9 двароў і 30 жыхароў.
- У верасьні 1943 году падчас Вялікай Айчыннай вайны вёска была спаленая нямецкімі захопнікамі (9 двароў). Пасьля вайны вёска адбудаваная.
- З 1957 году вёска знаходзіцца ў складзе калгасу «40 гадоў Кастрычніка» з цэнтрам у вёсцы Лотва.
- 20 студзеня 1960 году вёска ўвайшла ў склад Менскай вобласьці.
- 1960 год — насельніцтва вёскі складала 27 жыхароў.
29 верасьня 2006 году перададзеная зь ліквідаванага Лацьвянскага ў Мядзельскі сельсавет[2].
Remove ads
Насельніцтва
- 2010 год — 1 жыхар
- 1999 год — 3 жыхары
- 1 студзеня 1997 году — 2 двары, 3 жыхары
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads