Вілімонт

мужчынскае асабістае імя From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Вілімонт, Вільмонт (Вільмунт), Вільмунд — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча Ві́льмант.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Вілімунд, Вілімунт або Вілмунт, пазьней Вільмунд, Вілемонт або Вільмонт (Willimund, Willimunt, Wilmunt, Willmund[1], Wilmond[2][3], Villemont[4][5], Wilmont[6][7][8]) і Мунтвіл (Muntwil[9]) — імёны германскага паходжаньня[10]. Іменная аснова -віл- (імёны ліцьвінаў Вільбут, Вільгерд, Вільгейда; германскія імёны Willebut, Vilgard, Williheid) паходзіць ад гоцкага wilja 'воля'[11], а аснова -мунд- (-мунт-, -монт-) (імёны ліцьвінаў Монтгерд, Валімонт, Жыгімонт; германскія імёны Mundgerd, Walmont, Sigimunt) — ад германскага *mundô 'рука, абарона, крэўнасьць'[12] або гоцкага munds 'моц розуму, імкненьне', mundrs 'гарлівы, палкі'[13]. Такім парадкам, імя Вілімонт азначае «гарлівая воля» (тое ж, што і імя Монтвіл)[14].

Адпаведнасьць імя Вільмант германскаму імю Willimund сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[15]. Германскі характар літоўскіх імёнаў з асновай -монт- (-мант-) — як і запазычаньне самой асновы з германскіх моваў — таксама сьцьвердзіў амэрыканскі лінгвіст Альфрэд Зэн[16].

Таксама адзначалася старажытнае германскае імя Willmant (Will-mant)[17]. Адпаведнасьць імя Вільмонт германскаму імю Willmant прызнае летувіскі лінгвіст Ёзас Юркенас(lt)[18].

У Прусіі бытавала імя Вілімунт: Willemunt (1354 год)[19].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: две службе людеи у Стоклишском повете, што ему дала на вечность, на имя Кикенцов, Юрькгеля Вилмонтовича (7 ліпеня 1513 году)[20]; Рачка Вильмонтовича (17 красавіка 1517 году)[21]; з Упиты… Пронцко Вилмонтович (1533—1535 гады)[22]; Юркгеля Вилмонтовича (сьнежань 1534 году)[23]; села Вилмантовичовъ (1554 год)[24]; Лавринъ Вилимонтъ[25], зъ села Вилмонтовского[26] (1567 год); панъ Лавринъ Вилимонтъ (17 чэрвеня 1595 году)[27]; за Вилимонта (1611—1612 гады)[28]; Грыгорыя Петровича Вилмонтовича, волости Жоранское (22 студзеня 1632 году)[29]; Wilmontt (1667 год)[30]; Michał Wilmunt (1697 год)[31]; Wilmont (1697 і 1701 гады)[32]; Elena Wilmontowna (1699 год)[32]; Eufrazina Wilmontowna (1700 год)[32]; Петръ Вилмонтъ (1727 год)[33]; Wilmonty (1744 год)[34].

Remove ads

Носьбіты

Вільманты — літоўскі шляхецкі род зь Лідзкага павету[35].

Віліманты (Wilimont) — шляхецкі род Рэчы Паспалітай з Жытомірскага павету[36].

Вільмунты (Wilmunt) — шляхецкі род Рэчы Паспалітай зь Бельскага ваяводзтва[37].

Remove ads

Глядзіце таксама

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads