Вярхі (Ельскі раён)
вёска ў Старавысокаўскім сельсавеце Ельскага раёну Гомельскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вярхі́[1] — вёска ў Беларусі, каля мэліярацыйных каналаў. Уваходзяць у склад Старавысокаўскага сельсавету Ельскага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва 44 чал. (2004). Знаходзяцца за 26 км на захад ад места і чыгуначнай станцыі Ельск (лінія Каленкавічы — Оўруч), за 203 км ад Гомелю. Палявая дарога злучае вёску з аўтамабільнай дарогай Старое Высокае — Ельск.
Remove ads
Гісторыя
Хутар Вярхі заснавалі ў пачатку XX ст. перасяленцы з суседніх вёсак. У 1917 паселішча ўваходзіла ў склад Каролінскай воласьці Мазырскага павету Менскай губэрні.
Насельніцтва
- XX стагодзьдзе: 1917 — 120 жыхароў; 1925 — 28 двароў, 168 жыхароў; 1940 — 46 двароў, 184 жыхары; 1959 — 159 жыхароў (паводле перапісу); 1999 — 65 жыхароў
- XXI стагодзьдзе: 2004 — 24 гаспадаркі, 44 жыхары[2]
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads