Відманты
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Відманты (лет. Vydmantai) — вёска ў Летуве, каля ракі Рэшкеты. Уваходзяць у склад Варнеўскага староства Цельшаўскага раёну Цельшаўскага павету.
Remove ads
Назва
Відзімунд, Відмунд або Відзімунт, пазьней Відымонд (Widimund[1], Widmund[2], Widimunt[3], Widimond[4]) — імя германскага паходжаньня[5]. Іменная аснова -від- (імёны ліцьвінаў Відзіман, Мельвід, Торвід; германскія імёны Widiman, Melvid, Torvid) паходзіць ад гоцкага wida 'повязь, злучэньне, моцнасьць' або ад гоцкага і германскага widus 'дрэва', а аснова -мунд- (-мунт-, -монт-) (імёны ліцьвінаў Монтгерд, Валімонт, Жыгімонт; германскія імёны Mundgerd, Walmont, Sigimunt) — ад германскага *mundô 'рука, абарона, крэўнасьць'[6] або гоцкага munds 'моц розуму, імкненьне', mundrs 'гарлівы, палкі'[7]. Такім парадкам, імя Відзімонт азначае «моц гарлівасьці» (тое ж, што і імя Монтвід)[8].
Remove ads
Гісторыя
У XIX ст. Відманты ўваходзілі ў склад Цельшаўскага павету Ковенскай губэрні[9].
Насельніцтва
- 1902 год — 144 чалавек[10]
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads