Вінгольт

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Вінгольт — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Вінігаўд або Вінгаўт (Winigaud, Vingautr[1][2]), Вінгольд (Wingolt[3]) і Гаўтвін (Gautvin), Гольдвін (Goldwine[4]) — імёны германскага паходжаньня[5]. Іменная аснова -він- (імёны ліцьвінаў Бутвін, Монтвін, Радавін; германскія імёны Butwin, Mondawin, Radowin) паходзіць ад гоцкага wins 'сябар', а аснова -гаўд- (-гаўт-, -каўд-) (імёны ліцьвінаў Гаўтоўт, Гаўдземунда, Саргоўд; германскія імёны Gautald, Gaudemund, Saregaud) — ад германскага *gautaz 'гот'[6] або гоцкага goþs 'добры, годны', godei 'дабро, годнасьць, цнота'[7]. Такім парадкам, імя Вінгольт азначае «сябар цноты»[8].

У Прусіі бытавала імя Гаўдывін: Gaudewine (1409 год)[9].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: było synow u welikaho kniazia Olgierda dwanadcat… czetwerty Wingolt Andrey, udeł ieho Trubczesk (Хроніка Быхаўца)[10]; панъ Винголтъ Корнелиушъ, купецъ места господарского Виленского (12 студзеня 1599 году)[11]; Cornelius Winholdt Lituanus (1621 год)[12].

Remove ads

Носьбіты

У актах Вялікага Княства Літоўскага (1561, 1574 і 1579 гады) упаміналася Вінгольдаўская камяніца ў Вільні на Замкавай вуліцы[13].

Глядзіце таксама

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads