Бутвін

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Бутвін (Ботвін, Ботвінь, Батвіні, Бацьвін), Буцьвін — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Бутвін або Ботвін (Butwin, Botvin[1], Botuini[2], Botwin[3]) і Вінібод (Uinebod[4]) — імёны германскага паходжаньня[5]. Іменная аснова -бут- (-бот-) (імёны ліцьвінаў Бутвід, Бутрык, Вільбут; германскія імёны Botvid, Butariks, Willebut) паходзіць ад усходнегерманскага but- з значэньнем 'корань, камель' (гепідзкае butilo 'камель')[6] або ад асновы -буд- (-бод-)[7], а аснова -він- (імёны ліцьвінаў Людвін, Монтвін, Радавін; германскія імёны Liuduin, Mondawin, Radowin) — ад гоцкага wins 'сябар'[8].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: чоловеки конюховъ илкговъскихъ на имя… Богдана Бутвиновича (12 студзеня 1520 году)[9]; дворанина нашого Ивана Ботъвинъевича (5 чэрвеня 1529 году)[10]; бояре наши Вольчаские Яковъ а Романь Ботвиневичи… тыхъ вышей менованыхъ бояръ то есть Ботвиневъ (чэрвеня 1560 году)[11]; у волости Меречскои сорокъ и чотыри чоловека конюховъ и тяглыхъ людеи илъкговъскихъ… Богдана Бутьвиновича (16 лютага 1566 году)[12]; учтивы Сенко Ботвиневичъ (7—8 лютага 1579 году)[13]; Еско Сененовичь Ботвиневичь, мещанин Могилевский (22 лютага 1580 году)[14]; Село Кошелево. <…> Федько Ботвиновичъ (20 лютага 1640 году)[15]; урожоный панъ Авдей Ботвині… отъ пана Лукаша Ботвині… пана Яна Ботвиня… пана Яроша Ботвиню (12 лютага 1663 году)[16]; zemianin j-go krolewskiey msci, woiewodstwa Mscisławskiego j-go msc pan Lukasz Botwini (12 траўня 1663 году)[17]; земянинъ его кор. млсти, воеводства Мстиславского, панъ Лукашъ Ботвини (14 траўня 1663 году)[18]; na pana Michala Jakubowicza Botwina (30 траўня 1680 году)[19]; Stefan Bocwinowicz (1696 год)[20]; Botwiniszki (1744 год)[21].

Remove ads

Носьбіты

  • Ботвін ( 785 або 786) — абат кляштараў у Нартумбрыі, Сьвяты
  • Якаў і Раман Батвіневічы — літоўскія баяры, якія ўпамінаюцца ў 1560 годзе
  • Стас, Агнешка, Сымон, Ян, Дарота, Пётар і Валенці Бацьвіновічы — жыхары вёскі Крэва (Гарадзенскі павет), якія ўпамінаюцца ў 1629 годзе[22]

Бутвіны і Бутвіновічы — літоўскія шляхецкія роды[23].

У актах Вялікага Княства Літоўскага ўпаміналіся вёска Ботвінішкі (Ботвинишки) у Віленскім павеце і каралеўская дзяржава Бутвінішкі (Бутвинишки) у Троцкім ваяводзтве[24].

На гістарычнай Ашмяншчыне існуюць вёскі Боцьвіны і Бацьвінавічы, на гістарычнай Рэчыччыне — Бацьвінава, на гістарычнай Віленшчыне — Батвінішкі.

Remove ads

Глядзіце таксама

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads