Гертруда

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Гертруда (Гердруда) — жаночае імя.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Гертруда, Гердруда або Гіртруда (Gertrud, Gerdrud, Girtrudis) і Трудгер (Thrudger) — імёны германскага паходжаньня[1][2]. Іменная аснова -гер- (-гар-, -гір-) (імёны ліцьвінаў Гералт, Гермонт, Бутгер; германскія імёны Gerolt, Geromont, Butger) паходзіць ад стараісьляндзкага geirr, стараверхненямецкага gēr 'дзіда'[3], а аснова -друд- (-трут-, -трот-) (імёны ліцьвінаў Гаўдрут, Гендрута, Кондрут; германскія імёны Gautrude, Genedrudis, Cundrud) — ад гоцкага і германскага þruþs 'мажнасьць, веліч'[4].

Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Gertrud (Gertrudis, Girtrud, Girtrudis)[5].

У Латвіі адзначалася імя Gerdrute (1452 год)[6].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: бояре господарьскии Сомилишское волости… Стасева Кгертруда съ сыномъ своимъ Щастнымъ (1510—1517 гады)[7]; filias quoque duas Gerthrudam et Annam… Gertruda… quae procreavit Giertrudam (2 чэрвеня 1586 году)[8]; Ród Pietraszewiczów: p. Giertruda Pietraszewiczowa (1690 год)[9]; Gertrudæ Griiaszcza de Trzeciany (1697 год)[10]; Gertruda Lisowska (28 лістапада 1768 году)[11]; Gertruda Styrnowa (5 жніўня 1779 году)[12]; Gierdruda Krysztofowiczowna (28 лістапада 1790 году)[13]; Gertruda Żydelowna (22 лістапада 1791 году)[14]; Gertruda Kanaczycowa (8 чэрвеня 1795 году)[15]; Gertruda Szynderowna (28 студзеня 1797 году)[16]; Gertruda Zukovska da Matyszki (1802 год)[17].

Remove ads

Носьбіты

  • Гертруда Нівэльская (626—659) — дачка франконскага мажордома Піпіна Ляндэнскага, Сьвятая
  • Гертруда Польская (1025—1086/1108) — дачка караля польскага Мешкі II Лямбэрта
  • Гертруда Саксонская (1030—1113) — графіня Галяндыі і Фляндрыі
  • Гертруда Фляндрыйская (1070—1117) — герцагіня Лятарынгіі
  • Гертруда Вялікая (1256—1302) — нямецкі містык, Сьвятая
  • Стасева Гертруда — суміліская баярыня, якая ўпамінаецца паміж 1510 і 1517 гадамі
  • Гертруда Стайн (1874—1946) — амэрыканская пісьменьніца
Remove ads

Глядзіце таксама

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads