Віснар
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Віснар (Вішнар, Вішнэр, Вішанар) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
Віснар, Віснэр або Вісэнэр (Visnar[1], Wisner, Wisener) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова -віс- (-віз-, -веш-) (імёны ліцьвінаў Вісігерд, Вісімунт, Вішымут; германскія імёны Wisigard, Wisemund, Vismuot) паходзіць ад гоцкага wis 'мудры, абазнаны'[3], а аснова -нар- (-нор-) (імёны ліцьвінаў Нарэла, Нарвід, Нарымунт; германскія імёны Narelo, Norvid, Normunt) — ад гоцкага nasjan 'захоўваць, ратаваць'[4], стараверхненямецкага -neri 'уратаваньне, утрыманьне'[5].
У Прусіі бытавала імя Вісенар: Wissenar (Wyssenor)[6]. Апроч таго, у Прусіі адзначалася прозьвішча Wiesner[7], у ваколіцах Мэмэлю — Wissner[8].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: filius Wyszanarow (1502 году)[9]; людемъ нашимъ Мерецъкого повета… а Петку Виснаровичу (люты 1510 году)[10]; homines nostros districtus Merecensis… Pethka Wisnarowicza (16 жніўня 1511 году)[11]; nobilis… Adam Vysnarowicz (20 красавіка 1526 году)[12]; Ja Martyn Wisznarowicz (8 красавіка 1546 году)[13]; Янъ Виснаръ (1567 год)[14]; Simon Wischner Lituanus et Polonus (1570 год)[15]; Magdalena Wisznarowicz (1741 год)[16].
Remove ads
Носьбіты
- Ян Віснар — васілішкаўскі баярын, які ўпамінаецца ў ппопісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1567 году
Глядзіце таксама
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads