Віціла
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вітыла (Вітэль, Вітуль) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
Віціла, Віцела або Вітула (Witila, Witelo, Witulo) — імя германскага паходжаньня[1][2]. Іменная аснова -віт- (імёны ліцьвінаў Віцень, Віталт, Вітарт; германскія імёны Wittenus, Witolt, Witard) паходзіць ад гоцкага wit 'веда, розум, закон'[3], старасаксонскага witan 'ведаць' або ад асновы -від-[4].
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Wicilo (Wicelle)[5].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Witilo, studens in iure canonico (каля 1250 году)[6][7]; два чоловеки… Витило (22 чэрвеня 1415 году[8] паводле выпісу 9 чэрвеня 1614 году)[9]; cum subditis, servitiis duodecem, videlicet… Gregorio Witel (22 траўня 1425 году[a])[10]; пан Ольбрыхтъ Мартиновичъ, и просил в насъ людеи наших шести служебъ, на имя… Богдана, а Петра, а Станка Витыловичов (6 чэрвеня 1506 году)[11]; człowieki… y Wityłu (15 студзеня 1529 году паводле выпісу 30 студзеня 1723 году)[12]; kamienica p. Dytrycha Witeła (1690 год)[13].
Remove ads
Носьбіты
- Вітыла (каля 1220 — каля 1280) — нямецка-польскі навуковец
- Вітыла — калтынянскі чалавек, які ўпамінаецца ў 1415 годзе
- Багдан, Пётар і Станька Вітылавічы — дзісенскія людзі, якія ўпамінаюцца ў 1506 годзе
- Юры Стэфанавіч і Мальхер Урбанавіч Вітэлевічы — расенскія зямяне, якія ўпамінаюцца ў 1599 годзе[14]
Вітэлі — прыгонныя зь мястэчка Жупранаў, якія ўпамінаюцца ў XIX стагодзьдзі[15].
Вітулевіч (Witulewicz) — прозьвішча, зафіксаванае ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[16].
На гістарычнай Вількаміршчыне існуе вёска Віцелішкі, на гістарычнай Рэчыччыне — Вітлін.
Remove ads
Заўвагі
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads