Вітарт

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Вітарт (Вітард, Вітэрт), Віторт — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Вітард або Вітарт (Witard, Witart[1]) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова -віт- (імёны ліцьвінаў Віцень, Віталт, Бутавіт; германскія імёны Wittenus, Witolt, Botwith) паходзіць ад гоцкага wit 'веда, розум, закон'[3], старасаксонскага witan 'ведаць' або ад асновы -від-[4], а аснова -гард- (-гарт-, -арт-) (імёны ліцьвінаў Бэйнарт, Ленарт, Мэйнарт; германскія імёны Beynart, Lenhardt, Meinhart) — ад гоцкага hardus 'моцны, цьвёрды'[5][6].

Адпаведнасьць імя Вітарт германскаму імю Witard сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[7].

Паводле менскага дасьледніка Алёхны Дайліды, які разьвівае усходнегерманскую этымалёгію імёнаў літоўскіх князёў і баяраў, імя Вітарт складаецца з асноваў -віт- і -друд- (-трут-, -трот-) (імёны ліцьвінаў Гаўдрут, Гендрута, Кондрут; германскія імёны Gautrude, Genedrudis, Cundrud), якая паходзіць ад гоцкага і германскага þruþs 'мажнасьць, веліч'[8]. Такім парадкам, імя Вітарт азначае «мажнасьць мудрасьці»[9]. Адзначалася германскае імя Witrud[10].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Виторту у Ковеньскои волости под Вешомъ земля (1440—1492 гады)[11]; Виторту у Лобунове шесть чоловеков (7 лістапада 1442 году)[12]; Янъ Витортъ[13], Станко Витортовичъ[14], Романъ Витортовичъ[15], Михно Витортовичъ… Юшко Витортовичъ[16], Лаврин Витортовичъ… Римъко Витортовичъ[17], Якубъ Витортовичъ[18] (1528 год); Бернат Витортович (1538 год)[19]; Витортъ Намонович (1 ліпеня 1542 году)[20]; Нарка Витортовича (1533—1535 гады)[21]; Abramiecz Witorczicz (1558 год)[22]; Родъ Витортовичовъ[23], Балтромей Витортовичъ[24] (1567 год); у того Матея Щефановича Витортовича… тот же Матей Стефановичъ Витортовича (4 сакавіка 1596 году)[25]; я Ганна Воитеховна Витортовна Бояновского Станиславовая Чеховича… пану Якубе Воитеховичу Витортовича Бояновским (4 сакавіка 1596 году)[26]; Wojciech Witort[27], Paweł Witort[28] (1621 год); Nicolaus Witort (1640 год)[29]; p. Jerzy Janowicz Witort po rodzicu Janie Witorcie z kupią od p. Jerzego Wojciechowicza Witorta[30], Władysław Witort[31], Stefan Witort[32], Jerzy Witort[33], JM. Pani Piotrowa Witortowa[34], Dawid z Witorta Rymgayło[35], Jarosz z Witorta Rymgayło[36], na miejscu Pawła Witorta[37], Marcin Witort[38], Wojciech Witort[39], Bartłomiej Witort[40] (1690); Gieorgius Witort (1703 год)[41]; Barbara Witartt (1752 год)[42]; Witart (6 лістапада 1757 году)[43]; Antoni Witortt (1804 год)[44]; Zofia Witert (1805 год)[45]; Róża Wittort (1806 год)[46]; Ewa Witard (1843 год)[47].

Remove ads

Носьбіты

  • Вітарт (Віторт) — літоўскі баярын, які атрымаў наданьні ад вялікага князя Казімера
  • Ян Вітарт — рудамінскі баярын, які ўпамінаецца попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году
  • Станька Вітартавіч (Вітортавіч) — вількамірскі баярын, які ўпамінаецца попісе войска ВКЛ 1528 году
  • Раман Вітартавіч — упіцкі баярын, які ўпамінаецца попісе войска ВКЛ 1528 году
  • Міхна Вітартавіч — расенскі баярын, які ўпамінаецца попісе войска ВКЛ 1528 году
  • Юшка Вітартавіч — відуклеўскі баярын, які ўпамінаецца попісе войска ВКЛ 1528 году
  • Лаўрын Вітартавіч — крожаўскі баярын, які ўпамінаецца попісе войска ВКЛ 1528 году
  • Рымка Вітартавіч — крожаўскі баярын, які ўпамінаецца попісе войска ВКЛ 1528 году
  • Якуб Вітартавіч — відуклеўскі баярын, які ўпамінаецца попісе войска ВКЛ 1528 году
  • Якуб Войцехавіч Вітартовіч — расенскі зямянін, які ўпамінаецца ў 1590 годзе[48]
  • Адам зь Вітарта Рымгайла — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, падстолі смаленскі ў 1672—1691 гадох[49]
  • Мікалай Ян Вітарт — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, скарбнік старадубскі ў 1693 годзе[50]

Вітартавічы (Вітортавічы) — ковенскія баяры, якія ўпамінаюцца ў попісе войска ВКЛ 1567 году

Вітарты (Witort) гербаў Нячуя, Сыракомля і Тапор — літоўскі шляхецкі род зь Вільні[51].

У актах Вялікага Княства Літоўскага ўпаміналіся зямля Вітартавічы (Витортовичи) у Ковенскім павеце, Вітартаўскія нівы ў Віленскім ваяводзтве і маёнтак Вітарты (Виторты) ва Ўпіцкім павеце[52].

У 1612 годзе ўпамінаўся маёнтак Вітартавічы ва Ўпіцкім павеце[53].

На памежжы гістарычных Вількаміршчыны і Ўпіччыны існуе вёска Вітарты.

Remove ads

Глядзіце таксама

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads