Бутавіт
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Бутавіт, Буцівіт (Ботвіт) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
Ботвіт або Бутвіт (Botwith[1][2], Botuit[3], Botwit[3], Bótviþr[4]) і Вітбот (Witbot) — імёны германскага паходжаньня[5]. Іменная аснова -бут- (-бот-) (імёны ліцьвінаў Бутвід, Бутрык, Вільбут; германскія імёны Botvid, Butariks, Willebut) паходзіць ад усходнегерманскага but- з значэньнем 'корань, камель' (гепідзкае butilo 'камель')[6], а аснова -віт- (імёны ліцьвінаў Віцень, Віталт, Вітарт; германскія імёны Wittenus, Witolt, Witard) — ад гоцкага wit 'веда, розум, закон'[7], старасаксонскага witan 'ведаць' або ад асновы -від-[8]. Такім парадкам, імя Бутавіт азначае «корань мудрасьці»[9].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Боутовить (умова 1219 году); Butiuit Rakuteuicz (1387—1394 гады)[10]; отъ Ушатцкаго Базиліанскаго монастыря Суперiора Cергея Ботвита (27 жніўня 1803 году)[11].
Remove ads
Носьбіты
- Бутавіт († па 1219) — літоўскі князь з роду Рушкавічаў
- Буцівіт Ракутавіч († па 1394) — літоўскі баярын, меў сыноў Некраша і Івана (Івашку)
Ботвіты гербу Суліма[12] — літоўскі шляхецкі род[13][14] з ваколіцаў Вялейкі[15].
Глядзіце таксама
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads