Гадарых

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Гадарых, Гедрык (Кедрык, Кетрык) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Гадырых, Гадарык, Гадрык, Гадырыкс, Гедэрых або Гетарык, пазьней Гедрых або Гетырык (Gaderich, Gadaricus[1], Gadric[2], Gadirix, Gederich[3], Getaricus[4], Gedrich[5], Getericus[6][7]) — імя германскага паходжаньня[8]. Іменная аснова -гед- (-гад-, -гід-) (імёны ліцьвінаў Гедзень, Гедвін, Гедмонт; германскія імёны Gedenus, Gedovin, Gadamundus) паходзіць ад старагерманскага gidd- 'пыхлівы, ганарысты', ісьляндзкага geð 'нораў, тэмпэрамэнт'[9] або гоцкага gadiliggs 'сваяк, родзіч'[10], а аснова -рых- (-рык-) (імёны ліцьвінаў Дзітрык, Індрых, Эрык; германскія імёны Hindrich, Ditricus, Erik) — ад гоцкага reiks 'магутны'[11], германскага rikja 'магутны, каралеўскі'[12].

У Прусіі бытавала імя Гедэрых (Гедэрыкс, Гедрыкс): Gederiks / Gederich / Gedriks (1296 і 1358 гады)[13][14].

Варыянты імя ў гістарычны крыніцах: dem getreuen Pogesanier Gederikes (1296 год)[15]; Magdalena Giedryk (1804 год)[16]; Jerzy Kietryk (1814 год)[17]; Jakub Kiedryk (1817 год)[18].

Remove ads

Носьбіты

  • Гадарых Вялікі (II ст.) — кароль готаў
  • Ян Гедрык — войт маёнтку Новае Места, які ўпамінаецца ў 1837 годзе[19]
  • Мацьвей Андрэевіч і Адам Казімеравіч (Адамавіч) Гедрыкі — сяляне-каталікі з ваколіцаў Панявежу, якія мелі ў валоданьні зямлю на 1882 і 1889 гады[20][21]
  • Ёсіф Гедрык — пробашч Анікштаўскага касьцёла на 1897 год[22]

Глядзіце таксама

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads