Астрашыцкі Гарадок
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Астрашы́цкі Гарадо́к[1] — вёска ў Беларусі, на рацэ Ўсяжы. Цэнтар сельсавету Менскага раёну Менскай вобласьці. Насельніцтва на 2015 год — 2302 чалавекі. Знаходзіцца за 24 км на поўнач ад Менску, за 15 км ад чыгуначнай станцыі Калодзішчы; на шашы Менск — Лагойск.
Астрашыцкі Гарадок — даўняе мястэчка гістарычнай Меншчыны, старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага[2]. Да нашага часу тут захавалася капліца Сьвятой Ганны, помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры пачатку XIX стагодзьдзя. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаўся палац Тышкевічаў.
Remove ads
Назва
Тапонім Астрашы́цкі Гарадо́к[1] складаецца зь дзьвюх частак: азначэньне «Астрашыцкі» паказвае на блізкасьць да вёскі Астрошыцаў, назва «Гарадок» сьведчыць пра існаваньне тут невялікага замка (гораду)[3].
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае

Першы пісьмовы ўпамін пра Гарадок («Астрашыцкі» дадалося пазьней) датуецца 1567 годам. Паводле інвэнтару 1650 году, у мястэчку існавалі драўляны замак, царква, карчма і крамы; Рынак і 3 вуліцы (Менская, Глебкавіцкая і Кавальская), 51 двор. Замак меў абарончыя сьцены і 4 кутнія вежы, яго атачалі сажалкі і штучны роў. Да замка вёў мост, уваход праз браму-вежу «прускага муру» ўнутры якой былі жылыя, гаспадарчыя і абарончыя памяшканьні. Налева ад брамы стаяў 1-павярховы драўляны палац, вакол якога высаджваліся зёлкі. Жылыя памяшканьні палаца мелі размаляваныя дзьверы і столь, печы і каміны з каляровай кафлі. За палацам разьмяшчаліся варыўня, кухня, пякарня, псярня, лазьня, бровар. Направа ад брамы стаялі дом «прускага муру» з жылымі пакоямі, каморай, вазоўняй, стайняй і сьвіран. Перад замкам знаходзіліся стайня, вадзяны млын і тартак.

На 1734 год у Астрашыцкім Гарадку было 24 двары. Паводле інвэнтару 1745 году — 30 двароў, драўляны палац, зьвярынец, фальварак з 2 жылымі будынкамі, пякарняй, стайнямі, аборай, броварам і інш. За сядзібай былі ставы з млынамі і рыбныя сажалкі.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Астрашыцкі Гарадок апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Менскім павеце Менскай губэрні[4]. У першай палове XIX ст. за 1 км ад мястэчка збудавалі мураваны 2-павярховы палац, дзе разьмяшчалася сабраная Міхалам Тышкевічам калекцыя твораў выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Існаваў вялікі парк, у якім быў зьвярынец. На 1886 год у Астрашыцкім Гарадку дзеялі 2 царквы і капліца, працавалі школа, рудня, майстэрня вырабу меднага посуду для бровара, 11 крамаў, заезны дом і 4 млыны. На 1917 год — 324 двары.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Астрашыцкі Гарадок занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Астрашыцкі Гарадок абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары Астрашыцкагарадоцкай воласьці атрымалі Пасьведчаньні Народнага Сакратарыяту БНР[5]. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі мястэчка ўвайшло ў склад Беларускай ССР, дзе 20 жніўня 1924 году стала цэнтрам раёну (з 1935 году ў Менскім раёне). Статус Астрашыцкага Гарадку панізілі да вёскі.
На 1987 год у Астрашыцкім Гарадку было 1789 двароў, на 1995 год — 938. У 2000-я гады Астрашыцкі Гарадок атрымаў афіцыйны статус «аграгарадку».
Remove ads
Насельніцтва
Дэмаграфія
Інфраструктура
У Астрашыцкім Гарадку працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, лякарня, дом культуры.
Турыстычная інфармацыя


Славутасьці
- Капліца Сьвятой Ганны (1809)
- Могілкі юдэйская
- Сынагога
- Царква Сьвятога Спаса (1943)
Страчаная спадчына
- Замак (XVI ст.)
- Палацава-паркавы комплекс Тышкевічаў (XVIII—XIX ст стагодзьдзі)
- Царква Сьвятога Духа (1773; Сьвяты Пасад)
Асобы
- Тацяна Самусенка (1938—2000) — беларуская фэхтавальніца (на рапірах), трохразовая алімпійская чэмпіёнка
- Уладзімер Содаль (1937—2015; спачыў на тутэйшых могілках) — беларускі літаратуразнаўца, журналіст і краязнаўца
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads