Мінігайла (імя)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Мінігайла (Мінгель, Мэнгель) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча Мінгайла (Мэнгела).

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Мінігель, Мінгель, Мэнгела або Мэнгель (Minigelus[1], Mingellus[2], Mengele[3], Mengel[4]) і Гелемін або Гальмін (Geleminus[5], Galmin[a][6]) — імёны германскага паходжаньня[7]. Іменная аснова -мін- (-мен-) (імёны ліцьвінаў Мінят, Альмін, Асьміна; германскія імёны Miniatus, Almin, Osminna) паходзіць ад гоцкага minan 'менаваць, памятаць, любіць'[8], minthi 'памяць'[9], а аснова -гайл- (-гал-, -гел-) (імёны ліцьвінаў Відзігайла, Інгела, Монтгайла; германскія імёны Widigail, Ingeila, Montigel) — ад гоцкага і бургундзкага gails 'жвавы, свавольны, ганарысты'[10]. Такім парадкам, імя Мінігайла азначае «жвавы думкамі» (тое ж, што і імя Гайлімін)[11].

У Прусіі адзначалася імя Мінігайла (Мінігал): Mynnegayle / Minigal (1391 год)[12]. У ваколіцах Мэмэлю бытавала прозьвішча Mengel[13].

У Польшчы адзначаецца прозьвішча Мэнгель (Mengel)[14].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Mynnegails syns bruder hoff[15], Mynegelia dorfe… Mynnegelin dorfe[16] (Паведамленьні аб літоўскіх дарогах); Michaele alias Minigal Gedigoldi capitanei de Oschmena (17 лютага 1387 году)[17]; Michaele alias Mingal Gedigowdi (22 лютага 1387 году)[18]; Michaele alias Minigal de Oszmena (1 чэрвеня 1387 году)[19]; Минкгайло изъ Ошмены (1 ліпеня 1388 году[20], 18 чэрвеня 1389 году[21]); Минигайло (16 сьнежня 1388 году)[22]; Michaele alias Minigalone (25 траўня 1391 году)[23]; Minigalone (2 лютага 1395 году)[24]; Mynegayl (23 красавіка 1398 году)[25]; Mynnegal houptman czur Aschmynne[26], Mynghail, capitaneus in Aschmyna[27] (12 кастрычніка 1398 году); mit Mynnegeilen (Mynnegeil[28]; 1400 год)[29]; Minigaylo Gedigoldi cum fratre germano Swiwilone [Survilone] (18 студзеня 1401 году)[30]; Myngail (17 жніўня 1404 году)[31]; Mynnegail Gawdrutten zoen (23 студзеня 1406 году)[32]; Mynygaylo (13 студзеня 1407 году)[33]; Mingailone (25 студзеня 1408 году)[34]; Michaele alias Minigallo de Dewenyszki (20 красавіка 1411 году)[35]; Michaele alias Minigalo (31 траўня 1412 году)[36]; Myngayl (1412 год)[28]; cum genelogia Minigail castellani Wilnensis… cum Jacobo Mynigel[37], Mingal [castellanus] Vilnensis… Iacobus Mingel[38], Mynigal castellanum Vilnensem… Jacobum Mingel[39] (Jacobus Mynigel[28]; 2 кастрычніка 1413 году); Myngal[28]; Миникгялу, Висборову брату (22 чэрвеня 1415 году[40] паводле выпісу 9 чэрвеня 1614 году)[41]; Минигайло (Наўгародзкі чацьверты летапіс[42] і Сафійскі першы летапіс[43]); угода Судка Минкгаиловича (16 чэрвеня 1482 году)[44]; на бояръ жыжморскихъ, на Ловрина а на Балтромея, а на Якуба Минкгаиловичовъ (26 жніўня 1495 году)[45]; Воитко Минкгелевич (1528 год)[46]; чоловека путного, властного отчыча пана воеводы полоцъкого вишневъского, на ймя Минкгайла (сакавік 1534 году)[47]; Минкгел Юхнович… Минкгел Юревич (1537—1538 гады)[48]; cum Mingielewicz (1643—1644 гады)[49]; Mingel… Mingla (1671—1681 гады)[50]; Jerzy Mingelewicz (1739 год)[51]; Marianna Mengelewicz (1746 год)[52]; Reina Mingayłowna (27 кастрычніка 1776 году)[53]; Ludovicus Mingayło (12 сьнежня 1783 году)[54]; Franciszek Mingajłło (1804 год)[55]; Mingielewicz (1861—1864 гады[56] і 1909 год[57])[b].

Remove ads

Носьбіты

  • Мінігайла (паміж 1365 і 1368 — да 1382) — літоўскі князь
  • Якуб Мінігайла ( па 1412) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, староста вялёнскі
  • Міхайла Мінігайла ( па 1413) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, першы кашталян віленскі
  • Мінігайла (Міхал) — легендарны вялікі князь наваградзкі і полацкі, сын легендарнага наваградзкага князя Скірманта (або Эрдзівіла)
  • Мінгель Юхнавіч і Мінгель Юр’евіч — жыхары Жамойцкага староства, якія ўпамінаецца ў 1537—1538 гадох
  • Каспэр Андрэевіч Мінгайловіч — расенскі зямянін, які ўпамінаецца ў 1592 годзе[59]
  • Ян Янавіч і Лаўрын Стэфанавіч Мінгеловічы — расенскія зямяне, якія ўпамінаюцца ў 1599 годзе[60]
  • Крыштап з Мінгайла Скірмант — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, гараднічы амсьціслаўскі ў 1685 годзе[61]
  • Іван, Ціт і Нікіфор Мінгалы — жыхары вёскі Бярозаўкі (Ашмянскі павет), якія ўпамінаюцца ў 1769 годзе[62]
  • Аляксандар Станіслаў Мінгайла Скірмант ( 1730) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, абозны, скарбнік і гараднічы пінскі[63]
  • Юзэф Мінгайла — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, абозны амсьціслаўскі ў 1787—1788 гадох[64]

Мінгайлы гербу Лебедзь — літоўскі шляхецкі род зь Віленскага павету[65].

Мінгалы (Mingałło) і Мінгелевічы[66] (Mingielewicz) гербаў Габданк і Сыракомля — літоўскія шляхецкія роды зь Вільні[67].

Мінгайлы (Mingajło) — літоўскі шляхецкі род з Троцкага павету[68].

Мінгелі (Mingelo) і Мінгейловічы (Mingiejłowicz) — літоўскія шляхецкія роды[69].

Мэнгела (Mengela) — прозьвішча, гістарычна зафіксанае на тэрыторыі цяперашняй Летувы[70].

На гістарычнай Упіччыне існуе вёска Мінгелі.

Remove ads

Глядзіце таксама

Заўвагі

  1. Паводле назвы мясцовасьці Galmindrup
  2. Таксама:
    • Жмінігайла: Dawid Żminigajło Jawgiel (т. б. z Minigajła)[58]

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads