Гейлін
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Гейлін, Гайлін, Галін (Галінь, Галень) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
Гайлін, Гайлен, Гейлін або Галіна (Gailin, Gailen[1], Geilin, Galinno[2], Galinus[3]) — імя германскага паходжаньня[4]. Іменная аснова -гайл- (-гал-, -гел-) (імёны ліцьвінаў Галімунт, Інгела, Монтгайла; германскія імёны Geilmundus, Ingeila, Montigel) паходзіць ад гоцкага і бургундзкага gails 'жвавы, свавольны, ганарысты'[5].
Адпаведнасьць імя Гайлінь (Гайлень) германскаму імю Gailin сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[6].
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Gielin[7].
У Прусіі бытавала імя Гайлен: Gaylenne (1387 год)[8].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Gayline[9] (Хроніка Віганда)[10]; Stasz Goylinic (1558 год)[11]; wieś Radecka Wola… Fedor Galinowicz (1641 год)[12]; pater Iacobus Goleniewicz (1725 год)[13]; wsie… Galeniszki (1782—1783 гады)[14]; Galiniewiczowna (1820 год)[15]; Dominik Galeniewicz (1831 год)[16].
Remove ads
Носьбіты
- Герман Галінавіч — памэзанскі зямянін, які ўпамінаецца ў 1302 годзе[17]
- Ян, Ёсіф і Марыя Гейліны — жыхары вёскі Баяраў (Браслаўскі павет), якія ўпамінаюцца ў 1759 годзе[18]
Галіновічы (Galinowicz) — літоўскія шляхецкія роды з ваколіцаў Жупранаў і Кабыльніку[19][20].
Галінёвіч (Galiniowicz) і Галіновіч (Galinowicz) — прозьвішчы, зафіксаваныя ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[21].
На 1913 год існаваў засьценак Гайлінішкі (Gajliniszki) у Немянчынскай парафіі[22].
У былым Жамойцкім старостве існуе вёска Гайліны.
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads