Гелгудышкі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Гелгуды́шкі (лет. Gelgaudiškis) — места ў Летуве, на рацэ Нёмане. Цэнтар Гелгудыскага староства Шацкага раёну Мар’ямпальскага павету. Знаходзяцца за 15 км ад Шакаў.
Гелгудышкі — даўняя вёска гістарычнай Жамойці, якую ўлады Летувы абвясьцілі часткай этнаграфічнага рэгіёну «Сувалкія».
Remove ads
Назва
Гелгод (Gelgod) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова -гайл- (-гал-, -гел-) (імёны ліцьвінаў Відзігайла, Інгела, Монтгайла; германскія імёны Widigail, Ingeila, Montigel) паходзіць ад гоцкага і бургундзкага gails 'жвавы, свавольны, ганарысты', а аснова -гуд- (-год-, -гут-) (імёны ліцьвінаў Готарт, Гудман, Саўгут; германскія імёны Gotard, Gutmann, Savegodo) — ад гоцкага guþs 'Бог'[3], gôþs 'добры, старанны, пабожны' або *guts 'гот'[4].
Яшчэ этнограф і мовазнаўца Яўхім Карскі зьвяртаў увагу на тое, што ў латыскай Курляндыі, «большасьць беларускіх населеных месцаў заканчваюцца на -ішкі»[5], пазьней у рэчышчы палітыкі летувізацыі падобныя тапонімы на -ішкі азначылі як «гістарычна балтыйскія» і нават «тыпова летувіскія»[6]. Тым часам менскі дасьледнік Алёхна Дайліда зазначае, што «ва ўсходнегерманскіх мовах быў пашыраны суфікс -isk-: такім парадкам, так менаваная «лінія Сафарэвіча» (мяжа перавагі паселішчаў з назовамі на -ішкі ў Панямоньні) не абавязкова зьнітаваная з балтамі»[7].
Remove ads
Гісторыя
У XV стагодзьдзі фальварак Гелгудышкі належаў да вялікакняскіх земляў. У 1504 годзе вялікі князь Аляксандар перадаў яго свайму сакратару з роду Сапегаў. Потым мясцовасьць пераходзіла ва ўласнасьць Масальскіх, Дэмбінскіх, Азямблоскіх, Гелгудаў, Чартарыйскіх, фон Кеўдэлаў, якія валодалі ім да Першай сусьветнай вайны.
Статус места Гелгудышкі атрымалі ў 1958 годзе.
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads