Гелігуд
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Гелігу́д (Гелгод) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча Ге́лгуд (Гелгут, Геўгут).
Паходжаньне
Гелгод (Gelgod) і Годэгель (Godegel[1]) — імёны германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова -гайл- (-гал-, -гел-) (імёны ліцьвінаў Відзігайла, Інгела, Монтгайла; германскія імёны Widigail, Ingeila, Montigel) паходзіць ад гоцкага і бургундзкага gails 'жвавы, свавольны, ганарысты', а аснова -гуд- (-год-, -гут-) (імёны ліцьвінаў Готарт, Гудман, Саўгут; германскія імёны Gotard, Gudman, Savegot) — ад гоцкага guþs 'Бог'[3], gôþs 'добры, старанны, пабожны' або *guts 'гот'[4].
У Польшчы ў 1766 годзе адзначалася прозьвішча Gałgut[5].
У ваколіцах Мэмэлю адзначалася прозьвішча Gelgod[6].
У Польшчы бытуе прозьвішча Гелгут (Gełgut, Giełgut)[7].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Кгеликгуду три чоловеки (1440—1492 гады)[8]; Станислав Кгелкгудовичъ[9], Миколаи Кгилкгудовичъ[10] (1528 год); а Кгелкгодишок… ыменья ее Кгелкгодишъского… а Кгелкгодишъки (22 сьнежня 1535 году)[11]; w Gielgodziszkach… słuzeb liudzi wilienskich w Gielgodziszkach (23 красавіка 1548 году)[12]; Родъ Кгелкгудовъ (1567 год)[13]; земяном повету ковенского… з роду Кгелкгудов с Кульвы Андрею Богдановичу, Амъброжею а Мисю Нарбутовичом, Мисю Стасевичу, Станиславу Мартиновичу, Лаврину Андрушковичу, Томашу а Миколаю Андрушковичомъ, Яну Петровичу (15 верасьня 1568 году)[14]; земяном господарскимъ земъли Жомоитское… пану Станиславу Томашевичу Кгелкгуду (31 студзеня 1592 году)[15]; Piotr Giełgud (23 верасьня 1606 году)[16]; пани Кристыну Кгелкгудовну (26 лістапада 1653 году)[17]; Andrzej Giełgud (10 траўня 1655 году)[18]; Andrzey Giełłgud (20 кастрычніка 1655 году)[19]; Kazimierz Gielgud (22 сьнежня 1665 году, 27 сакавіка 1676 году)[20]; pan Gielgut (30 красавіка 1666 году)[21]; Giełgut (1670 год)[22]; Andrzey Kazimierz Giełgud (25 чэрвеня 1672 году)[23]; Andrzej Giełgud (1690 год)[24]; Andrzej Giełoguda (1808 год)[25]; Szymon Giewgut (1810 год)[26]; Kazimierz Julian Giałgut (1838 год)[27].
Remove ads
Носьбіты
- Гелігуд — літоўскі баярын, які атрымаў наданьне ад вялікага князя Казімера
- Станіслаў Гелігудавіч — пянянскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году
- Мікалай Гелігудавіч — гедройцкі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
- Пётар і Марцін Тамашавічы Гелгуды — расенскія зямяне, якія ўпамінаюцца ў 1584 годзе[28]
- Ян Станіслававіч Гельгуд — расенскі зямянін, які ўпамінаецца ў 1584 годзе[29]
- Ганна, Дарота, Катрына, Рэйна, Пётар, Станіслаў і Марцін Тамашавічы Гелгудовічы — расенскія зямяне, якія ўпамінаюцца ў 1590 годзе[30]
Гелгуды гербу Дзялоша — літоўскі шляхецкі род.
Гельгуд (Gielgud) — прозьвішча, зафіксаванае ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[31].
На тэрыторыі цяперашняй Летувы фіксаваліся прозьвішчы Гелгода, Гелгота і Гелгот у летувізаваных формах[32].
У XVI ст. існавала ўрочышча Гельгудаўшчына (Гельгудовщизна) у Жамойцкім старостве[33].
У актах Вялікага Княства Літоўскага ўпаміналіся маёнткі Гелгоды ў Жамойцкім старостве і Гелгуды ў Ковенскім павеце[34].
У былым Жамойцкім старостве на рацэ Нёмане існуе вёска Гелгудышкі.
Remove ads
Глядзіце таксама
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads