Гендырых (імя)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Гендырых, Гендрых, Гендрык (Гандрык, Гентарык) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
Гандарык, Гендырых, Гендрых або Гендрык (Gandaricus, Genderich, Gendrich, Gendricus[1]) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова -генд- (-гент-, -гінт-) (імёны ліцьвінаў Гентыла, Агінт, Эйгінт; германскія імёны Gentile, Aginto, Eigint) паходзіць ад гоцкага gands 'посах', пераноснае 'чары'[3], а аснова -рых- (-рык-) (імёны ліцьвінаў Дзітрык, Індрых, Эрык; германскія імёны Hindrich, Ditricus, Erik) — ад гоцкага reiks 'магутны'[4], германскага rikja 'магутны, каралеўскі'[5].
Паходжаньне прозьвішча Гендрык (лет. Geñdrikis) ад германскага імя Genderich прызнаецца ў «Слоўніку летувіскіх прозьвішчаў»[6].
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Genderyk[7].
У Прусіі бытавала імя Genderik (1361 год)[8].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Regina Gandrik (1777 год)[9]; Annikke Gentarik (1782 год)[10]; Jan Giendrich (1916 год)[11].
Remove ads
Носьбіты
Гендырых — шляхецкі герб, нададзены ў 1569 годзе капітану морскай варты Рэчы Паспалітай Эразму Гендырыху[13].
Глядзіце таксама
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads