Герстолт
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Герстолт (Гірстолт), Герштаўт (Гірстаўт, Гірстоўт, Гірштаўт, Керстаўт) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
Гера або Гіра (Gero, Giro) і Сталта (Stalto) — імёны германскага паходжаньня[1][2]. Іменная аснова -гер- (-гар-, -гір-) (імёны ліцьвінаў Гералт, Гермонт, Бутгер; германскія імёны Gerolt, Geromont, Butger) паходзіць ад стараісьляндзкага geirr, стараверхненямецкага gēr 'дзіда'[3], а аснова -сталд- (-сталт-) (імёны ліцьвінаў Вінстаўт, Нястольт; германскія імёны Winstalt, Nistaldus) — ад гоцкага stalds 'які набывае, прагны'[4]. Адзначалася старажытнае германскае імя Heristalt (Heri-stalt)[5][6].
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Герстман (Gierstman)[7].
У Прусіі бытавала імя Geristot / Kerstaut (1360 год)[8][9].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Girstawt (Хроніка Віганда)[10]; у Медникох. Кгирстолъту два чоловеки (1440—1492 гады)[11]; пять чоловеков… а Кгирстовтовича (9 лістапада 1449 году)[12]; homines… Gyrsztholth (8—13 сакавіка 1462 году)[13]; Nicolao Gyhirstoltowycz (10 чэрвеня 1471 году)[14]; Михна Керстовтовича (30 траўня 1481 году паводле выпісу 19 верасьня 1568 году)[15]; листъ боярина виленского Миколаевъ Кгирстовътовича… именя Миколаевы Кгирстовътовича в Моишокголе и въ Свире (6 жніўня 1496 году)[16]; nobiles Nicolaus Girstautowicz (25 траўня 1505 году)[17]; nobili Nicolao Gerstoltowycz (3 лістапада 1505 году)[18]; чоловеков тяглыхъ у Оирякголскои волости… Юду Кгирстовтовича (30 траўня 1517 году)[19]; Adam Girstowt… Andrzej Walentynowicz Girstowt… Władysław Girstowt (1667 год)[20]; P. Władysławem Girsztowtem[21], Daniel Girsztowt[22] (1690 год); Giersztowtt (14 лістапада 1784 году)[23]; Jakub Gersztowtt[24], Jakub Giersztoft[25] (1813 год).
Remove ads
Носьбіты
- Гірстолт — літоўскі баярын, які атрымаў наданьне ад вялікага князя Казімера
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads