Керш
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Керш (Кірш, Гірш, Геруш, Кераш) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
Герыш, Герш, Гіраш, Гірыш, Гірш або Кірш (Gerisch, Gersch[1], Gierasch, Gierisch, Giersch, Kiersch) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова -гер- (-гар-, -гір-) (імёны ліцьвінаў Гералт, Гермонт, Бутгер; германскія імёны Gerolt, Geromont, Butger) паходзіць ад стараісьляндзкага geirr, стараверхненямецкага gēr 'дзіда'[3].
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскіх імёнаў Giersz, Gierasz, Gerysz[4] і Girsz[5].
У Памор’і бытавала прозьвішча Gersch[6].
У Прусіі бытавала імя Геруша: Geruscha (1313 год)[7].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: чоловеков тяглыхъ у Оирякголскои волости… а Кгирша (25 траўня 1517 году)[8]; в томъ местечъку Вилъкииском… чотырнадцаты дом Станиславъ Кершевичъ (8 траўня 1597 году)[9]; Hersz (1636 год)[10]; Elżbieta Marianna Geruszewicz (1768 год)[11]; Katarzyna Kiersza (1778 год)[12]; Kierasz (1831—1863 гады)[13].
Remove ads
Носьбіты
- Янушка Кіршавіч — жыхар Жамойцкага староства, які ўпамінаецца ў 1537—1538 гадох[14]
- Сымон Стэфанавіч Гіршовіч — расенскі зямянін, які ўпамінаецца ў 1593 годзе[15]
Кершы, Керашэвічы і Кіршы — літоўскія шляхецкія роды[16].
У Эйшыскай парафіі існавалі вёска Кершышкі (Kierszyszki)[17].
На 1906 год існавала сяліба Гіршава ў Рэжыцкім павеце Віцебскай губэрні[18].
На гістарычнай Меншчыне існуе вёска Кіршы, на гістарычнай Берасьцейшчыне — Гершоны.
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads