Гумонт

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Гумонт — мужчынскае імя.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Гунтамунд, Гунмунд, Гумунд або Кумунт (Guntamund, Gonmondh[1], Gummund, Gumundus[2], Cummunt[3]) — імя германскага паходжаньня[4]. Іменная аснова -гунд- (-гунт-, -кунт-) (імёны ліцьвінаў Гунтар, Вігунт, Вірконт; германскія імёны Guntar, Wigunt, Werecundus) паходзіць ад гоцкага gunþs 'бойка, бітва'[5], а аснова -мунд- (-мунт-, -монт-) (імёны ліцьвінаў Монтгерд, Валімонт, Жыгімонт; германскія імёны Mundgerd, Walmont, Sigimunt) — ад германскага *mundô 'рука, абарона, крэўнасьць'[6] або гоцкага munds 'моц розуму, імкненьне', mundrs 'гарлівы, палкі'[7].

Германскі характар літоўскіх імёнаў з асновай -монт- (-мант-) — як і запазычаньне самой асновы з германскіх моваў — сьцьвердзілі францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн[8] і амэрыканскі лінгвіст Альфрэд Зэн[9].

У Польшчы ў 1567 годзе адзначалася прозьвішча Gomunt[10].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Станиславъ Якубовъ Кгумонтъ (1567 год)[11].

Remove ads

Носьбіты

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads