Гутар

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Гутар (Кутар), Гудар (Гудэр, Гудр, Кудэр), Готэр — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Гудэр, Гутэр, Гутар, Готэр, Кутэр або Кудэр (Guder, Guther, Guter, Gotter[1], Gutthar, Kutter, Kuder) і Гергут (Herrguth) — імёны германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова -гуд- (-год-, -гут-) (імёны ліцьвінаў Готарт, Гудман, Саўгут; германскія імёны Gotard, Gudman, Savegot) паходзіць ад гоцкага guþs 'Бог', gôþs 'добры, старанны, пабожны' або *guts 'гот'[3], а аснова -гер- (-ер-) (імёны ліцьвінаў Герман, Гунтэр, Кіндэр; германскія імёны Herman, Gunter, Kinder) — ад гоцкага harjis[4], германскага heri 'войска, загон' або гоцкага hairus[5], германскага heru 'меч'[6].

Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Guter[7].

У Прусіі бытавала імя Кудэр: Kwder (1395 год)[8]. У 1624 годзе ў Каралявецкім унівэрсытэце навучаўся Johannes Cuderus, Lanckheimensis Borussus, у 1646 годзе — Georgius Cuderus, Cumeinensis Borussus[9].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Мартынъ Юревичъ Кутар… Гуторъ Рогачевъски (1565 год)[10]; люди добрыи… Гуторъ Грыгорьевичъ (13 красавіка 1537 году)[11]; Jan Guderewicz (9 лютага 1791 году)[12]; Agata Goter (1814 год)[13].

Remove ads

Носьбіты

Гутаровічы (Gutorowicz, Hutorowicz) гербу Гутар і Гутэровічы (Guterowicz) — літоўскія шляхецкія роды зь Вільні і Віленскага павету[16].

Кудэровічы (Kuderowicz) — літоўскі шляхецкі род з Аранаў[17].

Гудар (Gudor) і Гудрэвіч (Gudrewicz) — прозьвішчы, зафіксаваныя ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[18].

Remove ads

Глядзіце таксама

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads