Межгел

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Межгел (Мазгел, Масгал), Мазгіль — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Месгіла або Мезгіла (Mesgilo) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова маз- (мез-, мас-) (імёны ліцьвінаў Мажэйка, Мазан, Мажэла; германскія імёны Mazecha, Massana, Mazela) узыходзіць да гоцкага *Matja 'есьці, ядун'[2], стараверхненямецкага maz 'ежа'[3] (беларускае мажны[a] 'рослы, поўны, моцнага целаскладу; тоўсты'), а аснова -гіл- (-кіл-) (імёны ліцьвінаў Гілін, Гілімонт, Таўцігіл; германскія імёны Gillin, Gilmondus, Theudigilius) паходзіць ад германскага Gisala, Gisila 'патомак, нашчадак'[4].

У Польшчы ў 1633 годзе адзначалася прозьвішча Mazgała[5].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Sungalonis et Mosgalonis fratrum germanorum (14 лютага 1415 году)[6]; Воитех Мозкгалевичъ[7], Мизъкгаило[8] (1528 год); боярин нашъ мстиславскии Олехно Мызкгайло (5 сакавіка 1529 году)[9]; Jewa Mazgelowna (1602—1615 гады)[10]; Anna Mazgiel (1798 год)[11].

Remove ads

Носьбіты

Мазгілевічы (Mazgilewicz) — прыгонныя зь вёскі Багацькаў (каля Сьвіру), якія ўпамінаюцца ў XIX стагодзьдзі[12].

Межгелы (Mieżgiełł) — літоўскі шляхецкі род з Троцкага павету[13].

Мізгайлы (Mizgayłło) гербу Гіпацэнтаўр — шляхецкі род Рэчы Паспалітай[14].

Remove ads

Глядзіце таксама

Заўвагі

  1. Параўн.: муж > мужны, вежа > вежны і пад.

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads