Гінівіл
(XIV ст.) староста троцкі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Гінівіл (? — па 1398) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, староста троцкі (1398).
Імя
Вілікін (Willikin) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -гін- (-ген-, -кін-) (імёны ліцьвінаў Гендрута, Кімунд, Менгін; германскія імёны Genedrudis, Ginmund, Mennigen) паходзіць ад гоцкага gin- 'пачатак' (гоцкае *ginnan, германскае *gennan 'пачынаць'[2]), а аснова -віл- (імёны ліцьвінаў Вільбут, Вільгейда, Мунтвіл; германскія імёны Willebut, Williheid, Muntwil) — ад гоцкага wilja 'воля'[3]. Такім парадкам, імя Гінівіл азначае «пачатак волі»[4] (тое ж, што і імя Вількін).
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Gynewille, houptman czu Tracken[5], Gynewille, capitaneus in Trakken[6] (12 кастрычніка 1398 году); Кгинивилу чоловекъ Рукти (Кгинивил[7]; 1440—1492 гады)[8].
Remove ads
Біяграфія
Зь літоўскага баярскага роду. Выступаў як сьведка ў Салінскай умове (1398 год), дзе значыцца старостам троцкім. У канцы XIV ст. на загад Вітаўта разам з Васілём Барэйкавічам ваяваў супраць Карыбута Альгердавіча.
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads