Вількін

прозьвішча (Wilken) From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Вількін — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Вілікін, Вілкін, Вількен або Вілегін (Willikin, Wilkin[1][2], Wilken[3], Willegin[4]) — імя германскага паходжаньня[5]. Іменная аснова -віл- (імёны ліцьвінаў Вільбут, Вільгейда, Мунтвіл; германскія імёны Willebut, Williheid, Muntwil) паходзіць ад гоцкага wilja 'воля', а аснова -гін- (-ген-, -кін-) (імёны ліцьвінаў Гендрута, Кімунд, Менгін; германскія імёны Genedrudis, Ginmund, Mennigen) — ад гоцкага gin- 'пачатак'[6] (гоцкае *ginnan, германскае *gennan 'пачынаць'[7]). Апроч таго, у германскіх імёнах адзначаецца суфікс-пашыральнік -кін (-кен)[8]. Такім парадкам, імя Вількін азначае «пачатак волі» (тое ж, што і імя Гінвіл)[9].

Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Wilkin[10]: Vilkinius (1255 год)[11], Wilkini (1276 год)[12].

У Памор’і адзначаліся прозьвішчы Wilkin[13] і Wilcken[14].

У Прусіі бытавала імя Вількін: Wilkyn / Wilkine (1393 год)[15].

У Польшчы адзначаецца прозьвішча Вількен (Wilken, Wilkien)[16].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Wilkyn von Labiow[17], Wilkine von Labiow[18] (Паведамленьні аб літоўскіх дарогах); mlinarz Siman Wilkin (1563 год)[19]; po zeszłym ur. Janie Wilkinie (13 траўня 1659 году)[20]; po zmarłym bezpotomnie ur. Janie Wilkinie (20 ліпеня 1661 году)[21]; Franciszek Woysznar Wilkinowicz[22], Jan Wilkinowicz[23] (1690 год)[a].

Remove ads

Носьбіты

Вількіны (Wilkin) — вольныя людзі зь мястэчка Жалудку, якія ўпамінаюцца ў XIX стагодзьдзі[27].

Вількіны  — літоўскі шляхецкі род зь Лідзкага павету[28].

У дэкрэце Лідзкага падкаморскага суду 1774 году ўпамінаўся грунт Вількінішкі[29].

У гістарычнай Прусіі існуе вёска Вількінэн.

Глядзіце таксама

Заўвагі

  1. Таксама:
    • Зьвілген (параўн.: Dawid Żminigajło Jawgiel, т. б. z Minigajła[24]): Swilgenne (1409 год)[25]

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads