Гітэр
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Гітэр, Гедэр (Гедар, Гедр, Гідр, Кецер), Гадэр (Кадэр, Кадар), Гатар — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
Гадэр, Гатар, Гідар або Гетэр (Gadher, Gatharius[1], Gader[a], Gidhari[2], Getter[3], Getær[4]) — імя германскага паходжаньня[5]. Іменная аснова -гед- (-гад-, -гід-) (імёны ліцьвінаў Гедзень, Гедвін, Гедмонт; германскія імёны Gedenus, Gedovin, Gadamundus) паходзіць ад старагерманскага gidd- 'пыхлівы, ганарысты', ісьляндзкага geð 'нораў, тэмпэрамэнт'[6] або гоцкага gadiliggs 'сваяк, родзіч'[7], а аснова -гер- (-ер-) (імёны ліцьвінаў Герман, Гунтэр, Кіндэр; германскія імёны Herman, Gunter, Kinder) — ад гоцкага harjis[8], германскага heri 'войска, загон' або гоцкага hairus[9], германскага heru 'меч'[6].
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскіх імёнаў Kadar, Gader і Geter[10].
У Прусіі бытавала імя Кадар: Cador / Kadar (1408 год)[11]. Апроч таго, у Прусіі адзначалая прозьвішча Geder[12].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: y zasciankow sioła Giterow (25 лютага 1569 году паводле выпісу 27 кастрычніка 1797 году)[13]; Kieterowa z Giewił (18 сьнежня 1725 году)[14]; Andream Giedrowicz (20 лістапада 1800 году)[15]; Agata Giedorowicz (1821 год)[16].
Remove ads
Носьбіты
- Амброс Янавіч Кецер — расенскі зямянін, які ўпамінаецца ў 1599 годзе[17]
- Ян (Іван) Гітэр — уладальнік зямлі ў Віцебскім павеце на 1878 год[18]
- Паўліна Гідрэвіч (Gidrewicz) — уладальніца гаспадаркі ў Даўгінаве на 1939 год[19]
Кадэры (Kader) — прыгонныя з ваколіцаў Аліты, якія ўпамінаюцца ў XIX стагодзьдзі[20].
Гітэры (Gitter) гербу Даліва — літоўскі шляхецкі род з Ашмянскага павету[21].
Жахоўскія-Ґатаровічы — літоўскі шляхецкі род[22].
Гадэр (Gader) — прозьвішча, зафіксаванае ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[23].
На тэрыторыі цяперашняй Летувы фіксавалася прозьвішча Гедаровіч у летувізаванай форме[24].
У актах Вялікага Княства Літоўскага ўпаміналіся маёнтак Гедэрышкі Малыя ў Вількамірскім павеце і Гітарскі ключ каля Шаўляў[25].
У інвэнтарох 1655 і 1746 гадоў упамінаўся двор Кадарышкі (Кадаришки) у Троцкім ваяводзтве[26]
Remove ads
Глядзіце таксама
Заўвагі
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads