Даўгод

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Даўгод (Даўгот, Даўгут, Даўгуць, Даўкут, Дзяўгут), Дагут — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Дагот (Dagott) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -даў(г)- (імёны ліцьвінаў Даўгерд, Даўгер, Даўят; германскія імёны Daugaard, Dauharjis, Dowyatt) паходзіць ад гоцкага daug 'годна', бургундзкага daugjis 'здольны, годны'[2] або ад асновы -даг- (-дак-, -таг-)[3][4], а аснова -гуд- (-год-, -гут-) (імёны ліцьвінаў Готарт, Гудман, Саўгут; германскія імёны Gotard, Gudman, Savegot) — ад гоцкага guþs 'Бог'[5], gôþs 'добры, старанны, пабожны' або *guts 'гот'[6].

У Прусіі адзначалася імя Dawkoth (1419 год)[7]. Апроч таго, на захад ад Караляўцу шырока бытавала прозьвішча Dagott[8].

У Польшчы адзначаецца прозьвішча Дагут (Dagutt)[9].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Довкгутю чоловекъ (20 чэрвеня 1413—1424 гадоў[10] паводле выпісу 30 студзеня 1607 году)[11]; у Книтовскои волости — чоловекъ Довкгод (1440—1492 гады)[12]; homines… Duguthi… Duguti (14 студзеня 1459 году)[13]; Dowgot (XV—XVI ст. паводле выпісу XIX ст.)[14]; людей Стоятицкихъ и Струнскихъ… Величка Девкгутевича (29 сьнежня 1518 году)[15]; Нарко Довкготович (1 ліпеня 1542 году)[16]; Woytko Daugutowicz (27 ліпеня 1553 году)[17]; Симон Дев’кгутевич (28 лютага 1611 году)[18]; Eliasz Dowgod na miejscu ojca Józefa Dowgoda z Dowgod… Mikołaj Dowgod… Adam Wojciechowicz Dowgod z Dowgodów (1667 год)[19]; Jan Dowkutowicz[20], Mikołaj Dowkutowicz[21], Pani Zofia Dowguciowa Żelewiczowa[22], Aleksander Kibort z Dowgod… Eliasz Dowgod z Dowgod[23], Andrzej Dowkutowicz[24] (1690 год); Daukuty (1744 год)[25].

Remove ads

Носьбіты

Дэгутовічы (Degutowicz) гербу Навіналітоўскі шляхецкі род з ваколіцаў Цельшаў[26].

Дагутовічы — літоўскі шляхецкі род[27].

На гістарычнай Ашмяншчыне існуе вёска Дзяўгуцішкі.

Глядзіце таксама

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads