Дзямідавічы (Койданаўскі раён)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Дзямідавічы (Койданаўскі раён)
Remove ads

Дзямі́давічы[1]вёска ў Койданаўскім раёне Менскай вобласьці, уваходзіць у склад Дзямідавіцкага сельсавету. Знаходзіцца за 19 км ад Койданава, за 45 км ад Менску, за 21 км ад чыгуначнай станцыі «Койданава».

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

Вёска вядомая з другой паловы 16 стагодзьдзя як сяло ў складзе маёнтка Койданава. У 1588 годзе вёска знаходзілася ў Койданаўскай воласьці, уключала ў сябе 18 дымоў і 19 валок зямлі. Вёска належала магнатам Радзівілам. У 1796 вёска і засьценак у Койданаўскім графстве. У 1800 годзе — уласнасьць Дамініка Радзівіла, пры ім дзейнічала карчма. У 1876 годзе арандавала вёску Л. І. Вагнер. У 1880 годзе вёска Дзямідавічы і фальварак Дзямідавічы належылі Вагнерам, якія мелі 372 маргі зямлі. У 1897 годзе дзейнічаў хлебазапасны магазін. У канцы 19 стагодзьдзя ўласнасьць памешчыцы Фот. На пачатку 20 стагодзьдзя вёска Дзямідавічы знаходзілася ў Койданаўскай воласьці Менскага павету.

23 сакавіка 1932 году створаны сельсавет у складзе Койданаўскага нацыянальнага польскага раёну. З 26 чэрвеня 1932 году вёска знаходзіцца ў Койданаўскім, з 31 ліпеня 1937 году — у Заслаўскім, а з 4 лютага 1939 году зноў у Койданаўскім раёнах. 22 верасьня 1935 году ў вёсцы Дзямідавічы мясцоваму калгасу «Чырвоная Беларусь» быў уручаны адзін зь першых актаў на вечнае карыстаньне зямлёй. Да 1941 працавалі сямігадовая школа, радыёвузел, клюб. Падчас нямецка-савецкай вайны на фронце загінулі 15 жыхароў. З 8 красавіка 1957 — цэнтр сельсавета.

Remove ads

Насельніцтва

  • 1800 год — 29 двароў 147 жыхароў
  • 1897 год — 43 двары, 248 жыхароў
  • 1917 год — 45 двароў, 277 жыхароў.
  • 1926 год — 53 двары, 236 жыхароў
  • 1960 год — 278 жыхароў
  • 1971 год — 63 двары, 204 жыхароў
  • 1991 год — 49 двароў, 94 жыхары
  • 1999 год — 76 жыхароў
  • 1 студзеня 2004 году — 34 двары, 55 жыхароў
  • 2009 — 28 двароў, 35 жыхароў
  • 2010 год — 35 жыхароў

Вядомыя асобы

Аляксандар Уладзімеравіч Шот (нар. 1925) — беларускі мэдык, спэцыяліст у галіне хірургіі.

Помнікі

У вёсцы ўсталяваны помнік на брацкай магіле 33 абаронцаў Беларусі, што загінулі ў Вялікую Айчынную вайну.

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads