Дзяніс Лапцеў
беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дзяні́с Ла́пцеў (нар. 1 жніўня 1991 году) — беларускі футбаліст, нападнік берасьцейскага «Дынама» і нацыянальнай зборнай Беларусі.
Remove ads
Кар’ера
Клюбная
У першай палове 2010 году гуляў за каленкавіцкую «Вэртыкаль», а з 2010 году пачаў выступы за «Славію». У 2011 годзе трывала выходзіў на замену, а ў 2012 годзе страціў месца ў аснове.
Сэзон 2013 году, як і папярэдні, пачынаў на лаўцы запасных і звычайна толькі выходзіў на замену ў канцы матча. Але пазьней, пасьля таго як у чэрвені каманду пакінуў асноўны нападнік Андрэй Шаракоў, стаў выступаць у стартавым складзе. Выдатна правёў летні пэрыяд чэмпіянату — «Славія» стала набіраць пункты, а Дзяніс стаў галоўнай сілай мазыранаў, забіваючы ў кожным другім матчы. Пасьля вяртаньня ў клюб Рамана Воўкава стаў чаргавацца зь ім на пазыцыі нападніка, і канчатак сэзону правёў ужо ня гэтак упэўнена, а «Славія» выбыла ў першую лігу. Тым ня менш, Дзяніс з паказчыкам у 9 галоў стаў найлепшым бамбардзірам клюбу і адным з найлепшых у чэмпіянаце.
У студзені 2014 году спрабаваў працаўладкавацца ў Казахстане, праходзіў прагляд у карагандзінскім «Шахтары»[6] і кызылардзінскім «Кайсары»[7]. Аднак у выніку ў лютым 2014 году вярнуўся ў «Славію»[8], у складзе якой распачаў сэзон 2014 году ў першай лізе.
У складзе мазыранаў стаў асноўнай ударнай сілай у сэзоне 2014 году. Дапамог «Славіі» вырнуцца ў найвышэйшую лігу, забіўшы за сэзон 23 мячы і стаўшы найлепшым бамбрадзірам першае лігі. У канцы сэзону цікавасьць да нападніка сталі праяўляць менскае «Дынама» і салігорскі «Шахцёр»[9].
У студзені 2015 году прыбыў на прагляд у менскае «Дынама», разам з асноўнай камандай якога адправіўся на збор у Турэччыну[10]. Паводле вынікаў збору «Дынама» вырашыла не прапаноўваць кантракт нападніку, аддаўшы перавагу запрашэньню замежных выканаўцаў. У выніку ў лютым 2015 году Дзяніс далучыўся да «Славіі» на зборы ў Пінску[11] і застаўся ў Мазыры на сэзон 2015 году.
У ліпені 2015 году падпісаў кантракт з клюбам «Тосна» тэрмінам на адзін год[12]. У лютым 2016 году аддадзены ў арэнду мазырскай «Славіі» да сярэдзіны 2016 году[13]. У ліпені 2016 году на правах арэнды перайшоў у салігорскі «Шахцёр»[14]. У сьнежні 2016 году «Шахцёр» выкупіў правы на Лапцева ў «Тосна», пасьля чаго з нападнікам быў падпісаны кантракт на два гады[15]. У студзені 2019 году падпісаў кантракт на 3 гады зь берасьцейскім «Дынама»[16].
Быў асноўным нападнікам берасьцейскага клуба. Гэтак Лапцеў з 12 галамі ў сэзоне 2019 году стаў адным з найлепшых бамбардзіраў каманды і падамог ёй стаць чэмпіёнам Беларусі. Заставаўся асноўным гульцом і ў сэзоне 2020 году, у якім нападнік адзначыўся 11 галамі ў чэмпіянаце Беларусі. У студзені 2021 году перайшоў у іншы берасьцейскі клюб — «Рух»[17]. Замацаваўся ў асноўным каманды, гуляў пераважна ў стартавым складзе, часам выходзіў на замену. З 9 галамі стаў найлепшым бамбардзірам «Руха» ў сэзоне. У студзені 2022 году паводле пагадненьня бакоў скасаваў кантракт зь берасьцейскім клюбам[18] і неўзабаве быў прадстаўлены ў якасьці гульца маскавіцкага «Тарпэда»[19].
Паводле вынікаў сэзону 2021—2022 гадоў дапамог маскавітам прасунуцца ў Прэм’ер-лігу, адзначыўшыся 5 галамі ў чэмпіянаце. У Прэм’ер-лізе стаў радзей зьяўляцца на полі, часьцей заставаўся на лаве запасных. У лютым 2023 году быд адзаяўлены тарпэдаўцамі і стаў шукаць новы клюб, хутка афіцыйна далучыўшыся да складу барысаўскага БАТЭ[20]. У студзені 2024 году склаў працоўную ўгоду з жодзінскім «Тарпэда-БелАЗ»[21]. Сэзон 2024 году для гульца быў няўдалым, бо першую палову сэзону ён амаль не гуляў. Агулам жа у чэмпіянаце Беларусі ў той год не згуляў аніводнага поўнага матчу. На пачатку лютага 2025 году стала вядома, што нападнік прыяднаўся да берасьцейскага «Дынама»[22].
Міжнародная
7 чэрвеня 2015 году дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі ў таварыскім матчы супраць зборнай Расеі. У верасьні 2017 году за парушэньне дысцыпліны быў адхілены ад зборнай Беларусі, але ўжо ў лістападзе таго ж года вернуты ў ейны склад.
Remove ads
Дасягненьні
- Чэмпіён Беларусі: 2019
- Срэбны прызэр чэмпіянату Беларусі па футболе: 2018
- Бронзавы прызэр чэмпіянату Беларусі па футболе: 2017
- Уладальнік Супэркубка Беларусі: 2019, 2020
- У сьпісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі: 2016, 2017, 2018, 2019, 2020
Статыстыка
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads