Жодзін
горад у Менскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Жо́дзін, Жодынь (афіцыйная назва — Жо́дзіна) — места ў Беларусі, на рацэ Плісе. Уваходзіць у склад Менскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 64 559 чалавек[2]. Знаходзіцца за 50 км на ўсход ад Менску, на аўтамабільнай дарозе Менск — Ворша; чыгуначная станцыя на лініі Менск — Ворша.
Жодзін — даўняе мястэчка гістарычнай Меншчыны.
Remove ads
Назва
На думку географа Вадзіма Жучкевіча, тапонім Жодзін мае балцкае паходжаньне ад асновы zodis — 'слова'[3]. У гістарычных крыніцах таксама сустракаюцца назвы Жодынь, Жодзіна Слабада, Багуслаў Поле[4].
Традыцыйная гістарычная назва паселішча — Жодзін[5][6]. Цяперашняя афіцыйная форма Жодзіна (рас. Жодино) пачала шырока ўжывацца ў выніку перайначваньня тапоніму на расейскі манер[7].
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае

У 1643 годзе князь Багуслаў Радзівіл заснаваў мястэчка, якое першапачаткова мела назву Багуслаў Поле[8]. У гэты час тут было 400 пляцаў. На 1675 год у Багуславе існавалі вуліцы Менская, Жодзінская, Барысаўская, Смалявіцкая і Мезавая[9]. Пад 1688 годам упамінаецца вёска Жодзіна Слабада на рацэ Паджодзінцы, у Менскім ваяводзтве, якая знаходзілася ў валоданьні Радзівілаў.

На 1781 год у Жодзіне быў 41 двор і тры вуліцы (Барысаўская, Менская і Жодзінская).
Пад уладай Расейскай імпэрыі
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Жодзін апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Барысаўскім павеце Менскай губэрні. Статус паселішча панізілі да вёскі.
У 1871 годзе з завяршэньнем будаваньня Маскоўска-Берасьцейскай чыгункі ў Жодзіне пачала працаваць чыгуначная станцыя. На 1895 год у вёсцы было 32 двары[10], на 1897 год — 97 гаспадарак, дзеяла царква, працавалі расейская народная вучэльня, вадзяны млын, кузьня, карчма і крама.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Жодзін занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Жодзін абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР, у Менскі павет («падраён») Менскага раёну[11]. У жніўні 1919 — ліпені 1920 году Жодзін займалі польскія войскі. У 1924 годзе ён стаў цэнтрам сельсавету Смалявіцкага раёну. На 1926 год у вёсцы было 193 двары, дзеяла царква, працавалі 2 пачатковыя школы, клюб-чытальня, 2 кузьні, 2 сталярні, млын, 2 крамы. У 1931 годзе пачала працаваць 7-гадовая школа.
У Другую сусьветную вайну з 29 чэрвеня 1941 да 2 ліпеня 1944 году Жодзін знаходзіўся пад акупацыяй Трэцяга Райху. 21 студзеня 1958 году адбылося аб’яднаньне селішчаў Смалявіцкай ДРЭС, завода дарожных і мэліярацыйных машынаў і суседніх вёсак Зарэчча і Крушынкі ў гарадзкі пасёлак Жодзін. У 1958 годзе ў мястэчку заснавалі Беларускі аўтамабільны завод (БелАЗ).
7 сакавіка 1963 году Жодзін атрымаў статус места (гораду абласнога падпарадкаваньня). 22 верасьня 1998 году афіцыйна зацьвердзілі мескі герб «у чырвоным полі „вараскай“ тарчы срэбная жаночая постаць трымае шчыт з гербам „Трубы“».
16 жніўня 2020 году ў Жодзіне прайшоў Марш за свабоду
- Мястэчка на старых здымках
- Чыгуначная станцыя
- Царква, каля 1900 г.
- Каля царквы, сакавік 1917 г.
- Царква, 1942 г.
Remove ads
Насельніцтва
Дэмаграфія
- XVIII стагодзьдзе: 1781 год — 230 чал.; 1796 год — 374 чал.[8]
- XIX стагодзьдзе: 1897 год — 697 чал.
- XX стагодзьдзе: 1909 год — 818 чалавек[12]; 1926 год — 994 чал.; 1970 год — 22,1 тыс. чал.; 1991 год — 56 тыс. чал.; 1994 год — 60 тыс. чал.[13]; 1997 год — 59,9 тыс. чал.[14]
- XXI стагодзьдзе: 2005 год — 61,2 тыс. чал.; 2006 год — 61,2 тыс. чал.; 2009 год — 61 724 чал.[15] (перапіс); 2016 год — 63 888 чал.[16]; 2017 год — 64 303 чал.[17]; 2018 год — 64 559 чал.[2]
Нацыянальны склад
Рэлігія
У 1990-я гады ў Жодзіне збудавалі цэрквы Багародзіцы Збавіцельніцы, Сьвятога Міхала Арханёла і Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла, а таксама касьцёл Маці Божай Фацімскай. 13 траўня 2017 году арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч у час Сьвятой Імшы абвясьціў пра ўстанаўленьне касьцёла Маці Божай Фацімскай у Жодзіне дыяцэзіяльным санктуарыюмам.
Адукацыя
У месьце працуюць політэхнічны тэхнікум, прафэсійны ліцэй, 2 гімназіі, 9 школаў, 20 дашкольных установаў.
Мэдыцына
Мэдычнае абслугоўваньне насельніцтва ажыцьцяўляе меская паліклініка.
Культура
Дзеюць 7 бібліятэк, 2 палацы культуры, 2 кінатэатры.
Мас-мэдыя
Выдаецца мясцовая газэта «Жодзінскія навіны(en)».
Забудова
Вуліцы і пляцы
Афіцыйная назва | Гістарычная назва |
Калініна вуліца | Рынкавая вуліца[19] |
Маскоўская вуліца | Падасоўская вуліца[20] |
Эканоміка

Прадпрыемствы электраэнэргетыкі, машынабудаваньня і мэталаапрацоўкі, харчовы, лёгкай, дрэваапрацоўчай, будаўнічых матэрыялаў прамысловасьці.
- Беларускі аўтамабільны завод. Выпускае магутныя кар’ерныя самазвалы БелАЗы магутнасьцю 30 да 320 тон, вядомыя па ўсім сьвеце. На заводзе працуюць прыкладна 11 тысячаў жыхароў гораду — прыблізна кожны шосты.
- Трыкатажная фабрыка «Сьвітанак»
- Кавальскі завод цяжкіх штамповак
Remove ads
Турыстычная інфармацыя
Інфраструктура
Дзее Жодзінскі дом-музэй А. Купрыянавай, у якім экспануюцца асабістыя рэчы сям’і Купрыянавых, прадметы побыту даваеннага і ваеннага часу. Спыніцца можна ў гатэлях «Дружба» і «Раніца».
Помнікі: маці-патрыётцы, Купрыянавым
Славутасьці
- Капліца (1864)
Страчаная спадчына
- Царква Сьвятога Міхала Арханёла (1864)
Галерэя
- Краявіды Жодзіна
- Капліца
- Касьцёл
- Жодзін Паўднёвы
- Жодзінская ЦЭЦ
Асобы
- Алесь Аркуш (нар. 1960) — беларускі паэт, эсэіст, выдавец
- Мікалай Астапковіч (нар. 1954) — вясьляр на байдарках і каноэ
- Ігар Ляшчэня (нар. 1967) — беларускі дыплямат
- Марына Новік (нар. 1984) — лёгкаатлетка
- Уладзімер Сіўчыкаў (нар. 1958) — пісьменьнік, мастак, выдавец
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads