Жыгманты
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Жыгманты — шляхецкі род.
Імя
Зігімунд, Зігімунт, Зігісмунд або Зігісмонд, пазьней Зыгмунд, Зыгмант або Жыгмант (Sigimund, Sigimunt, Sigismund, Sigismondus[1], Siegmund, Zygmont[2], Żygmont[2]) — імя германскага паходжаньня[3]. Іменная аснова сіг- (зыг-, зег-) (імёны ліцьвінаў Зігібут, Зыгел, Зыгер; германскія імёны Sigibot, Sigel, Siger) паходзіць ад гоцкага і бургундзкага sigus 'перамога'[4], а аснова -мунд- (-мунт-, -монт-) (імёны ліцьвінаў Монтгерд, Валімонт, Скірмунт; германскія імёны Mundgerd, Walmont, Sciremunt) — ад германскага *mundô 'рука, абарона, крэўнасьць'[5] або гоцкага munds 'моц розуму, імкненьне', mundrs 'гарлівы, палкі'[4]. Такім парадкам, імя Жыгімонт азначае «перамога гарлівасьці»[6].
Адпаведнасьць імя Жыгімонт германскаму імю Sigimund сьцьвердзілі францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[7], і амэрыканскі лінгвіст Альфрэд Зэн[8].
Remove ads
Гісторыя
Расейская галіна роду паходзіць ад Яўстаха Іванавіча Жыгманта, які прыняў расейскае падданства па захопе расейцамі Смаленску. Унесены ў VI частку РК Смаленскае губэрні.
З роду найбольшую вядомасьць атрымаў Сямён Жыгмант.
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads