Зыгер
мужчынскае асабістае імя From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Зыгер (Зыгар, Зэгар), Жыгер (Жыгар, Жыкар, Шыкер) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
Сігер або Зігер, Сікар або Зікар, пазьней Зыгар або Зэгар (Sigher, Siger, Sieger, Sikar, Sigar, Segar[1]) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова сіг- (зыг-, зег-) (імёны ліцьвінаў Зігібут, Зыгел, Жыгімонт; германскія імёны Sigibot, Sigel, Sigimunt) паходзіць ад гоцкага і бургундзкага sigus 'перамога'[3], а аснова -гер- (-ер-) (імёны ліцьвінаў Герман, Гунтэр, Кіндэр; германскія імёны Herman, Gunter, Kinder) — ад гоцкага harjis[4], германскага heri 'войска, загон' або гоцкага hairus[5], германскага heru 'меч'[6].
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Zyger (Siger)[7].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: люди Высокодворское волости… Миколая Жикоровича (15 чэрвеня 1511 году)[8]; wieś Pawłowska — osocznikow… Ian Zegar (1641 год)[9]; u Marcina Zygierewicza (6 студзеня 1700 году)[10]; Jadwiga Zegorowicz (1753 год)[11]; Kazimierz Zygar (22 чэрвеня 1898 году)[12].
Remove ads
Носьбіты
- Іван Жыгар — мешчанін з Хорастаўскага прыходу, які ўпамінаецца ў 1886 годзе[13]
Жыгерэвічы — прыгонныя зь мястэчка Жалудку, якія ўпамінаюцца ў XIX стагодзьдзі[14].
Жэгары (Żegar) — прыгонныя з ваколіцаў Сьвянцянаў, якія ўпамінаюцца ў XIX стагодзьдзі[15].
Жыгаровічы (Żygorowicz) — літоўскі шляхецкі род зь Лідзкага павету[16].
Шыкеры (Szykier) гербу Сякер — літоўскі шляхецкі род з Наваградзкага і Вількамірскага паветаў[17].
Жыгар (Żygar) — прозьвішча, гістарычна зафіксаванае на тэрыторыі цяперашняй Летувы[18].
На 1904 год існавала вёска Сігарава (Сігарэва) у Ельнянскім павеце Смаленскай губэрні[19].
Remove ads
Глядзіце таксама
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads