Зігібут
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Зігібу́т (Зыбут, Жыбуць, Шыбот, Шыбат, Шыбут, Зэбут, Шэбут), Жыбуда, Зі́гібат — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Remove ads
Паходжаньне
Сігібот або Зігібот, Сібота або Зібота, Сібода або Зібода, пазьней Зыбат (Sigibot, Siboto, Sibodo, Sieboth, Sibot[1]) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова сіг- (зыг-, зег-) (імёны ліцьвінаў Зыгел, Зыгер, Жыгімонт; германскія імёны Sigel, Siger, Sigimunt) паходзіць ад гоцкага і бургундзкага sigus 'перамога'[3], а аснова -бут- (-бот-) (імёны ліцьвінаў Бутвід, Бутрык, Вільбут; германскія імёны Botvid, Butariks, Willebut) — ад усходнегерманскага but- з значэньнем 'корань, камель' (гепідзкае butilo 'камель')[4] або ад асновы -буд- (-бод-)[5].
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Zybot (Sybot, Zybota, Sybota)[6].
У Чэхіі гістарычна бытавала германскае імя Žipota (< Sibote)[7].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Segebut, Reimboldes bruder (8 сакавіка 1416 году)[8]; Żybuczia… Żybuciewicza (1671—1681 гады)[9]; na jchmcw panów… Stanisława Szybuta (10 лютага 1722 году)[10]; Szybutowicz (1725 год)[11]; Zybut (XVII—XIX ст.)[12]; Anna Zebutowicz (1751 год)[13]; Antoni Zybutowicz (1754 год)[14]; Paraszka Szybut (1796 год)[15]; Katarzyna Zybat (1799 год)[16]; Józefa Szybatowicz (1828 год)[17]; Jan Zybutta (1831 год)[18]; Karolina Żybud (1836 год)[19]; Józefa Szybotowicz (1844 год)[20].
Remove ads
Носьбіты
- Зігібат († па 1078) — граф Тубінгену
- Зігібут — літоўскі баярын, які ўпамінаецца ў 1416 году як брат Румбольда Валімонтавіча
Шэбуты (Szebut) — прыгонныя зь вёскі Людвікаўшчыны (Ашмянскі павет), якія ўпамінаюцца ў XIX стагодзьдзі[21].
Жыбуды (Żybuda) — род з гістарычнай Гарадзеншчыны[22].
На гістарычнай Смаленшчыне адзначаецца прозьвішча Себут[23].
Глядзіце таксама
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads