Зыгел

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Зыгел (Зыгель), Зэгала, Жыгала (Жыгель), Сігайла (Сігель) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Сігела або Сігала, пазьней Зыгель або Зэгель (Sigelo, Sigala, Sigel, Segel[1]) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова сіг- (зыг-, зег-) (імёны ліцьвінаў Зігібут, Зыгер, Жыгімонт; германскія імёны Sigibot, Siger, Sigimunt) паходзіць ад гоцкага і бургундзкага sigus 'перамога'[3], а аснова -гайл- (-гал-, -гел-) (імёны ліцьвінаў Відзігайла, Інгела, Монтгайла; германскія імёны Widigail, Ingeila, Montigel) — ад гоцкага і бургундзкага gails 'жвавы, свавольны, ганарысты'[4].

У ваколіцах Мэмэлю адзначалася прозьвішча Siegel[5].

У Польшчы адзначаюцца прозьвішчы Сігель (Sigiel)[6] і Жыгела (Żygieło)[7].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Sygele (1 траўня 1291 году)[8]; Жигаля (2-я пал. XV ст.)[9]; служебника… Зыкля… тотъ Зыгкель (11 жніўня 1542 году)[10]; подданыхъ короля его милости Томаша Зигеля (5 лістапада 1551 году)[11]; Maciey Zegało (1554 год)[12]; sioło Mithkuny… Sthefan Zagiel z synmi thrzema Sthanisławem, Urbanem a Grygolem (28 жніўня 1598 году)[13]; Szegielowa wdowa (30 чэрвеня 1652 году)[14]; Żygielowicz... Zygiełowycz (1671—1681 гады)[15]; Anton Zegal (23 сакавіка 1698 году)[16]; u Kazimierza Żegiela (6 студзеня 1700 году)[17]; Zygieliewicz (1720 год)[18]; Katarzyna Sigiel (1798 год)[19]; Joanna Siegel (1826 год)[20]; Wojdat Sigajllo (XIX ст.)[21].

Remove ads

Носьбіты

  • Жыгаля — жыхар Ноўгараду, які ўпамінаецца ў XV стагодзьдзі[9]
  • Якуб Мікалаевіч Зыгел — расенскі зямянін, які ўпамінаецца ў 1583 годзе[22]
  • Войцех Жыгелёвіч (Wojciech Żygielowicz) — жыхар Вільні, які ўпамінаецца ў 1631 годзе[23]
  • Ян Зыгелевіч (Jan Zygielewicz) — жыхар Вільні, які ўпамінаецца ў 1649 годзе[24]
  • Андрэй Жыгала — жыхар вёскі Новага Сяла (Менскае ваяводзтва), які ўпамінаецца ў 1777 годзе[25]
  • Андрэй, Марыя і Фядора Жыгалы — жыхары вёскі Адамаўкі (каля Будзенічаў, Менскае ваяводзтва), якія ўпамінаюцца ў 1779 годзе[26]

Жыгелевічы (Żygielewicz, Żygilewicz) — літоўскі шляхецкі род з Ашмянскага павету[27].

На гістарычнай Вількаміршчыне існуе вёска Жыгелішкі, на гістарычнай ВіцебшчынеЖыгалы.

Remove ads

Глядзіце таксама

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads