Жэрднае

былая вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Жэ́рднае[1] — былая вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласьці. Уваходзіла ў склад Хракавіцкага сельсавету, месьцілася за 29 км на паўднёвы захад ад Брагіна, 57 км ад чыгуначнай станцыі Хвойнікі (на галінцы Васілевічы — Хвойнікі ад лініі Каленкавічы — Гомель), 146 км ад Гомеля.

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Упершыню будучая вёска згаданая як востраў Жэрдзен 7 (17) сакавіка 1512 году[2][a], калі кароль Жыгімонт Стары падараваў Брагінскую воласьць князю Міхайлу Васільевічу Збараскаму, родапачынальніку князёў Вішнявецкіх:

Лета Божага тысяча пяцьсот дванаццатага месяца марца сёмага дня_За Указам Гасударскім Найясьнейшага Караля Яго Міласьці Зыгмонта, а за паданым чалабіцьцем князя Міхайла Васілевіча Збараскага, я, Іван Андрэевіч Кміцічаў, дзяржаўца трактамірскі і дымірскі, дваранін Яго Міласьці Каралеўскай,.. аглядаў я рубеж той воласьці, каторая пачынаецца з гары рэчкаю Брагінкаю ўніз да ракі Дняпра, а Дняпром угору да сяла брагінскага Галэк, ад таго сяла ідучы да места Брагіня ад рогу вострава Юркоўскага… у востраў Жэрдзен савенскі ў Хвашчы востраў брагінскі…

З гэтага вынікае, што сяла Савічаў востраў Жэрдзен быў памежным з воласьцю Брагінскай урочышчам, прыналежным да Любецкай воласьці Вялікага Княства Літоўскага. А як востраў меў назву, дык ці на час згадкі, ці раней там магла існаваць сядзіба.

Напярэдадні падпісаньня акту Люблінскай уніі ўказам караля і вялікага князя Жыгімонта Аўгуста ад 6 чэрвеня 1569 году Кіеўскае ваяводзтва, названае княствам (у яго складзе і Любеч з Савічамі і востравам Жэрдзен), як раней Падляская і Валынская землі, было далучана («вернута») да Кароны Польскай[4].

Карона Каралеўства Польскага

Thumb
Урывак зь люстрацыі 1636 г. Зямля Жэрдзенская.

У люстрацыі старостваў Кіеўскага ваяводзтва 1616 году згаданая зямля Жэрдзенская. Сказана, што яшчэ астатні з дынастыі Ягелонаў кароль Жыгімонт Аўгуст († 1572) аддаў яе вечным правам у пасэсію продкам любецкіх баяраў Хвілімонавічаў, зразумела, з абавязкам нясеньня вайсковай службы. Права было пацьверджана трэйцім з абраных ужо каралёў — Жыгімонтам Вазай. У люстрацыі Любецкага староства 1622 году зазначана, што папярэднія трымальнікі добраў Хвілімонаўцы гэтым разам не падалі пісьмовых доказаў на права валоданьня імі. Названая Жэрдзенская зямля і ў люстрацыі 1636 году. Прычым, тут патлумачана: яна зьяўлялася хіба часткай Жэрдзенскага грунту сяла Савічаў[b]. Паведамляецца, што шляхетны Нічыпар Калінічэнка з братамі мелі прывілей караля Ўладзіслава ад 7 верасьня 1634 году, якім пацьвярджалася даўнейшае, ад караля Жыгімонта Аўгуста атрыманае, права на валоданьне тымі добрамі, а ў дадатак, на варэньне піва і мёду, на паленьне гарэлкі Ізноў жа пры умове выкананьня вайсковай павіннасьці[6].

Расейская імпэрыя

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Жэрднае – у межах Рэчыцкай акругі Чарнігаўскага намесьніцтва (губэрні), з 1796 г. у складзе тэрытарыяльна ўпарадкаванага Рэчыцкага павету спачатку Маларасейскай, а з 29 жніўня 1797 г. Менскай губэрні Расейскай імпэрыі[7].

Thumb
Фальварак Жэрднае на мапе Ф. Шубэрта сярэдзіны XIX ст.

У «Списках населенных мест Минской губернии по уездам, приходам, еврейским обществам со сведениями об их расположении и народонаселении [Дело]: 1857 г.» засьведчана, што 2 верных мужчынскага і 2 жаночага полу з фальварку Жэрднае былі парафіянамі Астраглядаўскага касьцёлу Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі[8].

Згодна зь перапісам 1897 году, у Жэрдным — фальварак, 3 двары, 15 жыхароў[9]. На 1909 год зьвесткі пра фальварак ужо адсутныя, але паведаляецца пра вёску з 65 дварамі і 284 жыхарамі[10]. У кліравой ведамасьці Грушнаўскай царквы за 1913 год, аднак, сказана, што ў Жэрдным было 32 двары, а ў іх — 128 мужчынскага і 126 жаночага полу верных[11].

Найноўшы час

Thumb
Жэрднае на мапе 1924-1926 гг.

9 лютага 1918 годe, яшчэ да падпісанmня Берасьцейскага міру з бальшавіцкай Расеяй (3 сакавіка), Нямеччына перадала паўднёвую частку Беларусі Украінскай Народнай Рэспубліцы. У адказ на гэта, 9 сакавіка Другой Устаўной граматай тэрыторыя абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жэрднае ў складзе Савіцкай воласьці Рэчыцкага павету, аднак, апынулася ў часова створанай 15 чэрвеня Палескай губэрні з цэнтрам у Рэчыцы, з кастрычніка — у Мазыры. З 18 траўня тут дзейнічала «варта Украінскай Дзяржавы» гэтмана Паўла Скарападзкага[12].

1 студзеня 1919, згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі Рэчыцкі павет увайшоў у склад Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі, але 16 студзеня разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі быў далучаны да РСФСР.

Remove ads

Насельніцтва

  • 1986 год — жыхары (54 сем'і) пераселеныя ў незабруджаныя радыёнуклідамі мясьціны.

Заўвагі

  1. Поўны зьмест дакумэнту гл.:[3]
  2. У сувязі з гэтым, ня можа не зьдзіўляць сьцьверджаньне І. В. Кандрацьева пра немажлівасьць дакладнай лякалізацыі Жэрдзена (ня Жэрдзеншчыны). Тым болей, што аўтар гіпатэтычна дапусьціў яго знаходжаньне на тэрыторыі сучаснага Рыпкінскага раёну Чарнігаўскай вобласьці[5].

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads