Зэгерд
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Зэгерд, Жагерд, Сігірд — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
Зігігард, Зігерд або Зегард (Sigigard, Sigerd, Segard[1]) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова сіг- (зыг-, зег-) (імёны ліцьвінаў Зігібут, Зыгел, Жыгімонт; германскія імёны Sigibot, Sigel, Sigimunt) паходзіць ад гоцкага і бургундзкага sigus 'перамога'[3], а аснова -гард- (-герд-, -герт-) (імёны ліцьвінаў Альгерд, Мундыгерд, Тэўтыгерд; германскія імёны Algardus, Mundgerd, Teutgerdis) — ад гоцкага gairdan 'падпяразваць' (пераноснае 'ахоўваць'), garda 'агароджа' (пераноснае 'ахова, бясьпека')[4].
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Zygart (Zegart, Zegardus[5])[6].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: sioło Koseykowiczy… Hryc Żagierdowicz z Piotrem synem (27 ліпеня 1553 году)[7]; сынов… Сигирда (Хроніка літоўская і жамойцкая)[8]; nomine admodum reverendi in Christo patris Stanislai Zeckierth consultoris pro et superioris, ac omnium religiosorum patrum ordinis divi Basilii Magni conventus Vilnensis (20 кастрычніка 1753 году)[9]; Reverendissimi Dom. Mathiae von Zegierd Korn, Abbatis Grodnen. o. s. Basilii M. officialis generalis ac Consistorii Grodnen. Praesidis Vicariali, Maciey von Zegierd Korn, opat Grodzieński Z. S. B. W. namiestnik w rzeczach duchownych, metropolitalny officyał i konsystorza jeneralnego w w. x-ie Litewskim, prezydent (1798 год)[10].
Remove ads
Носьбіты
- Мацей фон Зэгерд Корн — абат Гарадзенскага базылянскага манастыра
З XVI ст. прыдомкам Зэгерд карыстаўся літоўскі шляхецкі род Корнаў гербу Тры Каласы[11].
Глядзіце таксама
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads