Канстанцінава (Берасьцейская вобласьць)
былая вёска ў Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Канстанці́нава[1] — былая вёска на тэрыторыі сучаснага Пружанскага раёну Берасьцейскай вобласьці.
Remove ads
Мінуўшчына
Канстанцінава і суседняе Паўлава паўсталі на землях, выкупленых жыдамі ў Сапегаў[2]. Паселішчы атрымалі назву ў гонар прадстаўнікоў царскай сям’і[3]. У 1850 року пачалося засяленьне жыдамі-перасяленцамі зь Ясянёўкі, Пяскоў, Лыскава і Ваўкавыску, якія займаліся земляробствам[4].
За расейскім часам — калёнія ў Ружанскай воласьці Слонімскага павету Гарадзенскай губэрні[5]. На пачатку XX стагодзьдзя 219 жыхароў, 11 двароў, 622 дзесяціны, жыдоўскі малітоўны дом.
За польскім часам — калёнія ў гміне Ружана Косаўскага павету Палескага ваяводзтва[6].
Зь верасьня 1939 року ў складзе БССР, з 15 студзеня 1940 у Малочкаўскім сельсавеце[7] Ружанскага раёну Берасьцейскай вобласьці.
У Другую сусьветную вайну ўсё жыдоўскае насельніцтва вёскі пераселенае ў Ружанскае гета, ліквідаванае ўвосені 1942 року. Вёска спаленая нацыстамі разам з жыхарамі 8 ліпеня 1944[8].
Remove ads
Крыніцы і заўвагі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads