Канігайла

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Канігайла (Конкайл), Кунгайла — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча Конгель (Кунігель, Гонгал).

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Кунігіл, Конгал, Кунгель або Кунігель (Kunigil[1], Congallus[2], Cungelus, Cungel[3], Kunigel) — імя германскага паходжаньня[4][5]. Іменная аснова -кон- (-кун-) (імёны ліцьвінаў Кондрут, Конрад, Якун; германскія імёны Cundrud, Konrad, Acun) паходзіць ад гоцкага koni- 'адважны'[6] або германскага kunja, kuni '(хтосьці) з годнага, шляхецкага роду'[7], а аснова -гайл- (-гал-, -гел-) (імёны ліцьвінаў Відзігайла, Інгела, Монтгайла; германскія імёны Widigail, Ingeila, Montigel) — ад гоцкага і бургундзкага gails 'жвавы, свавольны, ганарысты'[8]. Такім парадкам, імя Канігайла азначае «адважны свавольствам»[9].

У Польшчы ў 1564 годзе адзначалася прозьвішча Kongiel[10].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Конънигаилу два чоловеки (1440—1492 гады)[11]; Congaylyszky (29 лютага 1476 году)[12]; Анъдреи Кунъкгелевичъ[13], Сутко Конкгаиловичъ[14] (1528 год); Конкоил Монтвидович… Януш Конкгалович… Конкгойло Монтвидович (1537—1538 гады)[15]; Юхно Конкгоилович (1 ліпеня 1542 году)[16]; Янъ Кгонкголъ (1567 год)[17]; подданые… Мачулъ Кгуникгелъ (5 ліпеня 1596 году)[18]; пана Шымона Ваидота Конкгаиловича… Szymon Waydot Kongayłowicza (2 чэрвеня 1597 году)[19]; Hanna Kunigielowna (1604 год)[20]; Павел Кгонкгало (1649 год)[21]; Zofia Kunigiel (1703 год)[22]; Wincenty Kongiel (9 лютага 1791 году)[23].

Remove ads

Носьбіты

Гонгелі (Gongiel) і Конгелі (Kongiel) — літоўскія шляхецкія роды зь Вільні[27].

У актах Вялікага Княства Літоўскага ўпаміналіся сяло Конгалы каля Таўрогаў і маёнтак Конгалішкі або Памушы ў Вількамірскім павеце[28].

У 1525 годзе ўпамінілася пустаўшчына Кунігелеўшчына каля Астрыны[29].

У гістарычнай Прусіі існуе вёска Кунігелен.

Remove ads

Глядзіце таксама

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads