Кімунт

(XIV—XV стст.) літоўскі баярын From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Кімунт[1] (? — па 1401) — літоўскі баярын.

Хуткія факты Асабістыя зьвесткі, Памёр ...

У крыжацкім помніку «Паведамленьні аб літоўскіх дарогах» упамінаюцца Kymundsdorf і Kymont Rasanenhoff каля Горадні.

Імя

Гінмунд, Генемунд, Гімунд або Кемунт (Ginmund[2], *Genemundus[3], Genomundus[4], Gimmund, Kemmunt, Kinmonth[5]) — імя германскага паходжаньня[6]. Іменная аснова -гін- (-ген-, -кін-) (імёны ліцьвінаў Гендрута, Гінет, Менгін; германскія імёны Genedrudis, Genet, Mennigen) паходзіць ад гоцкага gin- 'пачатак' (гоцкае *ginnan, германскае *gennan 'пачынаць'[7]), а аснова -мунд- (-мунт-, -монт-) (імёны ліцьвінаў Монтгерд, Валімонт, Жыгімонт; германскія імёны Mundgerd, Walmont, Sigimunt) — ад германскага *mundô 'рука, абарона, крэўнасьць'[8] або гоцкага munds 'моц розуму, імкненьне', mundrs 'гарлівы, палкі'[9]. Такім парадкам, імя Кімонт азначае «пачатак гарлівасьці»[10].

Адпаведнасьць імя Кімонт германскаму імю Kemmunt сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[11].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Kynmud (1396 год)[12]; Kymundt[13], Kymunt[14] (12 кастрычніка 1398 году); Kymunt cum filio Dawxha (18 студзеня 1401 году)[15].

Remove ads

Біяграфія

Зь літоўскага баярскага роду. Брак зьвестак пра бацьку.

Упершыню ўпамінаецца ў 1388 годзе ў прывілеі Вітаўта жыдам. У 1396 годзе на даручэньне Вітаўта ачоліў дэлегацыю на перамовы пра граніцы з Тэўтонскім ордэнам. Засьведчыў акт Віленска-Радамскай уніі (1401 год).

Меў сына Даўкшу[16].

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads