Летаўт
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Летаўт — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
Леталд або Летаўд (Letald, Letold, Letaudus[1]) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова -лед- (-лет-) паходзіць ад стараверхненямецкага leid 'агрэсіўны'[3] або ад асновы -люд- (-лют-)[1], а аснова -валд- (-алд, -олт) (імёны ліцьвінаў Геральт, Левалт, Рамвольт; германскія імёны Gerwald, Lewolt, Romuald) — ад гоцкага і германскага waldan 'валодаць, гаспадарыць' або wulþus 'слава, мажнасьць'[4].
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Litołt[5].
У Прусіі бытавала імя Летаўд: Letaude (1257 год)[6].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: panu Mateuszowi Letowtowi na skarbnikostwo inflantskie (26 студзеня 1773 году)[7]; Alojzy Kacper Letowtt (1798 год)[8].
Remove ads
Носьбіты
Летаўты[9] (Letowt) гербаў Лемеш[10], Наленч і Тры Пёры — літоўскі шляхецкі род зь Вільні і Віленскага павету[11].
Летаўт (Letowt) — прозьвішча, зафіксаванае ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[12].
Глядзіце таксама
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads