Ляхавічы (Мядзельскі раён)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ля́хавічы[1] — вёска ў Мядзельскім раёне Менскай вобласьці. Ляхавічы ўваходзяць у склад Слабадзкога сельсавету.
Remove ads
Гісторыя
- 1847 год — зьяўляліся маёнткам Вялейскага павету Віленскай губэрні і былі ўладаньнем Садоўскіх.
- 1904 год — на месцы вёскі існавалі 2 фальваркі Мядзельскай воласьці Вялейскага павету. Першы фальварак зьяўляўся ўладаньнем Граніцкага і налічваў 8 жыхароў, а другі быў уладаньнем Бутковічаў, Калінскіх, Вайцахоўскага і іншых, налічваў 38 жыхароў.
- 1921 год — засьценак у складзе Мядзельскай гміны Дунілавіцкага павету (з 1925 году — Пастаўскага) Віленскага ваяводзтва. Засьценак налічваў 8 двароў і 46 жыхароў.
- 1931 — 10 двароў і 54 жыхароў[2].
- 12 кастрычніка 1940 году вёска ўвайшла ў склад Мікасецкага сельсавету Мядзельскага раёну Вялейскай вобласьці (з 20 верасьня 1944 году — Маладэчанскай). 19 двароў, 89 жыхароў.
- 1948 год — у вёсках Ляхавічы і Вусаўшчына створаны калгас імя Фрунзэ.
- З 1954 году вёска ўваходзіць у склад Старагабскага сельсавету.
- Таксама ў 1954 годзе вёска ўвайшла ў склад калгасу «Шлях Ільіча» з цэнтрам у вёсцы Зані.
- 20 студзеня 1960 году вёска ўвайшла ў склад Менскай вобласьці.
28 траўня 2013 году вёска перададзеная зь ліквідаванага Старагабскага сельсавету ў Слабадзкі сельсавет[3].
Remove ads
Насельніцтва
- 20 стагодзьдзе: 1960 год — 40 жыхароў; 1 студзеня 1997 году — 6 двароў і 7 жыхароў; 1999 год — 7 жыхароў
- 21 стагодзьдзе: 2010 год — 3 жыхары
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads