Лісоўчыцы
вёска ў Камянецкім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Лісо́ўчыцы[2] (па-расейску: Лисовчицы) — вёска ў Камянецкім раёне Берасьцейскай вобласьці, уваходзіць у Войскі сельсавет.
Лісоўчыцы месьцяцца за 4 км на поўнач ад аўтадарогі Высокае — Кобрынь (Р102), за 19 км на паўночны захад ад Камянцу, за 51 км на поўнач ад Берасьця, за 18 км на паўночны ўсход ад чыгуначнай станцыі Высока-Літоўск на лініі Берасьце — Беласток.
Remove ads
Гісторыя
- канец XVI ст.: вёска ў Берасьцейскім павеце і ваяводзтве ВКЛ, шляхецкая ўласнасьць.
- 1795: у выніку 3-га падзелу Рэчы Паспалітай у Расейскай імпэрыі.
- 2-я палова XIX ст.: сяло маёнтку Целяцікага.
- 1857: паводле 10-й рэвізіі ў сяле 196 рэвіскіх душ.
- з 1860-х: у Войскай воласьці Берасьцейскага павету Гарадзенскай губэрні.
- 1885: сяло Лісоўчыцы (або Баканцы), 30 двароў, 289 жыхароў, царква. Непадалёк знаходзіўся маёнтак Лісоўчыцы, уласнасьць памешчыц Стрэжамінскай і Тамашэнскай, 97 дзесяцінаў зямлі.
- 1897: паводле перапісу ў сяле 48 двароў, 287 жыхароў, праваслаўная царква, школа граматы, хлебазапасная крама, 2 ветраныя млыны, 2 кузьні, карчма; у маёнтку 3 двары, 75 жыхароў.
- 1905: у вёсцы 334 жыхары, у маёнтку 10 жыхароў, цагельны завод.
- 1921: у выніку Польска-савецкай вайны па Рыскай мірнай дамове ў складзе Польшчы, у Войскай гміне Берасьцейскага павету Палескага ваяводзтва.
- 1923: у вёсцы і аднайменным фальварку 3 двары, 17 жыхароў.
- 1939: у выніку Пакту Молатава-Рыбэнтропа ў складзе Берасьцейскай вобласьці БССР.
- 1940: у Войскім сельсавеце Камянецкага раёну Берасьцейскай вобласьці, у вёсцы 270 жыхароў.
- 1941—1945: у 2-ю сусьветную вайну на франтах загінулі і прапалі бязь вестак 14 вяскоўцаў, 6 жыхароў вёскі былі вывезены на прымусовыя работы ў Нямеччыну. 10 кастрычніка 1942 году нямецка-фашысцкія захопнікі расстралялі 8 вясковых актывістаў, арганізатараў калгаса «Новае жыцьцё».
- 1948: у пачатковай школе 102 вучні.
- 1954: у Агародніцкім сельсавеце.
- 1960: 281 жыхар.
- 1964: ізноў у Войскім сельсавеце.
- 1970: 249 жыхароў, у калгасе «Беларусь».
Remove ads
Насельніцтва
- 2010 год — 107 жыхароў
- 2005 год — 174 жыхары, 95 двароў[3]
- 1999 год — 185 жыхароў
Інфраструктура
У складзе калектыўнага сялянскага аб’яднаньня «Колас». Працуе Дом сацыяльных паслуг, бібліятэка, крама. На 2022 год ў вёсцы працуе аўталаўка, бібліятэку, дом сац. паслуг і краму зачынілі.
Славутасьці
Царква Яна Хрысьціцеля (XIX ст.). Помнік на магіле расстраляных у 2-ю сусьветную вайну калгасных актывістаў. Курганныя могільнікі датаваныя XI ст.
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads