Маркоўскае

вёска ў Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Марко́ўскае[1]вёска ў Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласьці, на левым беразе ракі Убарці, за 11 км на ўсход ад Баравога, за 12 км на паўднёвы захад ад раённага цэнтру Лельчыцаў, за 77 км ад чыгуначнай станцыі Ельск, на аўтамабільнай дарозе Лельчыцы — Глушкавічы (Р36). Маркоўскае ўваходзіць у склад Бараўскога сельсавету.

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

Па пісьмовых крыніцах вядома з пачатку XX стагодзьдзе як хутар Лельчыцкай воласьці Мазырскага павету Менскай губэрні.

У ліпені 1943 году нямецка-фашысцкія захопнікі спалілі ўсю вёску і загубілі 4 жыхароў.

З 22 сьнежня 1959 году цэнтар сельсавету.

Насельніцтва

  • XX стагодзьдзе: 1909 год — 11 двароў, 72 жыхары; 1917 год — 15 двароў, 105 жыхароў; 1940 год — 65 двароў, 310 жыхароў; 1998 год — 158 двароў, 395 жыхароў; 1999 год — 402 жыхары; 2000 год — 153 двары, 374 жыхары
  • XXI стагодзьдзе: 2010 год — 364 жыхары

Інфраструктура

Цагельны завод, лясьніцтва, мэханічныя майстэрні. Базавая школа, клюб, бібліятэка, дзіцячы сад, фэльчарска-акушэрскі пункт, аддзяленьне сувязі, крама. Цэнтар калгасу імя М. І. Калініна.

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads