Маста
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Маста (Масьць, Машт, Мешт), Мост (Мосьць) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
Маста (Masto) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова маст- паходзіць ад гоцкага maists 'найбольшы'[1] або стараверхненямецкага mast 'доўгая жэрдка'[2][a]. Сярод ліцьвінаў бытавалі імёны Масьціла (Масталь), Масьцін. Адзначаліся германскія імёны Mastilo (Mastal), Mastin.
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскіх імёнаў Maszt і Miszt[4].
У Прусіі бытавала прозьвішча Mast[5].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Mosztiszky (9 траўня 1397 году)[6]; перелаичане на имя Ямонтъ Мостевичъ (22 красавіка 1496 году)[7]; чоловеки у Лынкгъменех… а Мостя (23 чэрвеня 1498 году)[8]; чоловеки в Троцкомъ повете у в Олитскои волости на имя Рачка а Бутя а Мостухна Монтримовичовъ (11 верасьня 1504 году)[9]; Анъдрея Мостовичъ[10] (1528 год); Юръи Олехновичъ з Мештовичъ (1567 год)[11]; Stefan Mostowicz (1621 год)[12]; Matiasz Mosztowicz (1690 год)[13]; Mesztowicze (1744 год)[14]; Katarzyna Mastowicz (1776 год)[15]; Franciszek Masta (1801 год)[16][b].
Remove ads
Носьбіты
- Андрэй Моставіч (Мастовіч) — ясвойнаўскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году
- Буцька Мосьцевіч (Масьцевіч) і Юры Моставіч (Мастовіч) — жыхары Жамойцкага староства, якія ўпамінаюцца ў 1537—1538 гадох[26]
- Стэфан Мастовіч — шляхціч Жамойцкага староства, які ўпамінаецца ў 1621 годзе
Мастовічы (Mostowicz) гербу Даленга — літоўскі шляхецкі род[27].
Мяштовічы — літоўскі шляхецкі род[28].
Мэйштовіч (Meysztowicz) — прозьвішча, зафіксаванае ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[29].
У гістарычнай Прусіі існуе вёска Машты, на гістарычнай Слонімшчыне — Мештавічы.
Remove ads
Заўвагі
- Польска-летувіская аўтарка Юстына Вальковяк прызнае брак адэкватнага тлумачэньня іменнай асновы -міш- (-між-) зь летувіскай мовы[3]
- Таксама:
- Масьцейка, Мастыка, Місьціх: nobilibus… Johanne Mostykowicz (28 лютага 1496 году)[17], Иванъ Мостыка (1528 год)[18], Станиславъ Мистиховичъ… Матысъ Мистиховичъ (1567 год)[19], Mosteyki (1744 год)[14];
- Містан, Міштун: Mikołaj Mistanowicz (1667 год)[20], Misztuny wieś (1831—1863 гады)[21];
- Маштвід: Daniel Lutyk na miejscu rodzica z Mosztwidów (1690 год)[22];
- Мэйштар, Мостэр: Magdalena Meysztarowa (1619—1690 гады)[23], Адольф Мостэр — зямянін Менскай губэрні, прадстаўлены ў 1863 годзе[24];
- Міштарт: Дашко Мишътортович кон. Юри Миштортовичъ кон. (1528 год)[25]
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads