Мастаўт

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Мастаўт (Масталт, Машталт, Мештаўт, Міштаўт, Мішталт) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча Мостаўт.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Маста (Masto) і Валда або Валд (Waldo, Walt) — імёны германскага паходжаньня[1][2]. Іменная аснова маст- (імёны ліцьвінаў Масьціла, Масьцін; германскія імёны Mastilo, Mastin) паходзіць ад гоцкага maists 'найбольшы'[1] або стараверхненямецкага mast 'доўгая жэрдка'[3], а аснова -валд- (-алд, -олт) (імёны ліцьвінаў Геральт, Левалт, Рамвольт; германскія імёны Gerwald, Lewolt, Romuald) — ад гоцкага і германскага waldan 'валодаць, гаспадарыць' або wulþus 'слава, мажнасьць'[4]. У гістарычным германскім арэале адзначалася імя Mastoaldus[5][6] (Mastaldus[7]).

Германскае (паўночнагерманскае) паходжаньне літоўскага шляхецкага прозьвішча Міштальт (Misztolt) сьцьвярджалася яшчэ ў артыкулах «Жамойць» Усеагульнай энцыкляпэдыі Самуэля Аргельбранда (1868 год)[8] і «Літва» Геаграфічнага слоўніка Каралеўства Польскага і іншых славянскіх краёў (1884 год)[9].

У Прусіі адзначалася прозьвішча Mostolta[10].

У Польшчы адзначаецца прозьвішча Мостальт (Mostolt)[11].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: чоловеки: Онъдреи Миштовтовичъ[12], Мистовту семъица[13] (1440—1492 гады); децкого на имя Мостовта (1444 год)[14]; Михаило Мижтовтович[15], Митько Мостовтовичъ[16] (1528 год); Ятовт Миштовтович… Ганус Миштовтович (1537—1538 гады)[17]; Милай Мустовтовича (1567 год)[18]; Jan Misztowt (1621 год)[19]; Piotr Jan Misztowt (6 чэрвеня 1656 году)[20]; Mostołt (1670 год)[21]; Krzysztof Misztołt (1690 год)[22]; Mostowt (1733 і 1799 гады)[23]; Mostołtowicze… Misztołcie (1744 год)[24]; Mostołtowicze (1782 год)[25]; Parafia stokliska… Mostołtowicze (1784 год)[26]; Franciszek Mostowt (9 лютага 1785 году)[27]; Daniel Misztowt (18 жніўня 1788 году)[28]; Kazimierz Misztowt… Kazimierz Miesztowt (9 лютага 1791 году)[29]; folwarku Mostoltowicz (23 красавіка 1795 году)[30]; Klara Mostowtt (1799 год)[31].

Remove ads

Носьбіты

  • Якуб Машталт — падданы ва Ўпіцкім павеце, які ўпамінаецца ў 1588 годзе[32]
  • Лукаш Станкевіч Мастаўтовіч — расенскі зямянін, які ўпамінаецца ў 1589 і 1590 гадох[33]
  • Ян Юр’евіч Мештаўтовіч — расенскі зямянін, які ўпамінаецца ў 1598 годзе[34]

Міштаўты (Misztowt) гербу Любіч — літоўскі шляхецкі род з ваколіцаў Расенаў[35].

Мостаўты (Мастаўты) — літоўскі шляхецкі род[36].

Міштаўт (Misztowt) — прозьвішча, зафіксаванае ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[37].

У XVI ст. існаваў маёнтак Міштаўтавічы (Миштовтовичи) у Жамойцкім старостве[38].

У гістарычнай Прусіі існуе вёска Мастолты.

Remove ads

Глядзіце таксама

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads