Мажэла
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мажэла (Мажэль, Мазель, Майзэла), Мазала (Мазуль, Масіль, Мазіла, Масель, Мазайла), Мяжала (Мезуль) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Remove ads
Паходжаньне
Мазела, Мазала, Масіла, Масул, Масал або Месіла (Mazela, Mazola, Massila, Masilo[1], Massul[2], Massall[3], Messila[a]) — імя германскага паходжаньня[4]. Іменная аснова маз- (мез-, мас-) (імёны ліцьвінаў Мажэйка, Мазан, Мазгіль; германскія імёны Mazecha, Massana, Mesgilo) узыходзіць да гоцкага *Matja 'есьці, ядун'[5], стараверхненямецкага maz 'ежа'[6] (беларускае мажны[b] 'рослы, поўны, моцнага целаскладу; тоўсты').
У Польшчы ў 1602 годзе і ў XVIII ст. адзначалася прозьвішча Mazela[7].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: cmeto… Pitko Mesilowicz (15 сакавіка 1497 году)[8]; Инвенътар двора Бирштанского… под Можелем (1503 год)[9]; Можели Юревич… Можел Петрович (1537—1538 гады)[10]; у Лесницъкомъ селе осмънадцат служоб людеи, на имя… Можель Великович (23 траўня 1539 году)[11]; z Janulem Moyzelowiczem (4 сьнежня 1554 году)[12]; Maciey Mazulewicz (27 ліпеня 1553 году)[13]; siolo Lyntupy… Stas Mazalo (26 лютага 1619 году)[14]; Ławryn Mazelewicz (1621 год)[15]; Woyciech Mazało (1641 год)[16]; Васко Мазиленко (1649 год)[17]; Stanisław y Jan Mazułowie (1 сакавіка 1655 году)[18]; Jakub Mazoło… Piotr Mazało… Daniło Mazało… Aleksander Mazało… Sczasny Mazało (6 студзеня 1700 году)[19]; Wieś Dansk. Jonisz Mieżała (1765 год)[20]; Jan Mazałło (1799 год)[21]; Franciszek Mazel (1800 год)[22]; Apolonia Maziło (1804 год)[23]; Katarzyna Mazylewicz (1822 год)[24]; Masel-Masiewicz (1913 год)[25].
Remove ads
Носьбіты
- Мажэлі Юр’евіч і Мажэль Пятровіч — жыхары Жамойцкага староства, якія ўпамінаюцца ў 1537—1538 гадох
- Станіслаў Стэфанавіч Мажаловіч — расенскі зямянін, які ўпамінаецца ў 1590 годзе[26]
- Войцех і Станіслаў Шчаснавічы Мажаловічы — расенскія зямяне, якія ўпамінаюцца ў 1596 годзе[27]
- Адам Венцлававіч Мажаловіч — расенскі зямянін, які ўпамінаецца ў 1597 і 1599 гадох[28][29]
- Якім Масілевіч — жыхар Чашнікаў, які ўпамінаецца ў 1632[30] і 1633[31] гадох
- Марцін Мазала — жыхар вёскі Ясяловічаў (Барцянскае староства), які ўпамінаецца ў 1765 годзе[32]
- Фёдар Мазаловіч — жыхар маёнтку Крупніцы (Полацкае ваяводзтва), які ўпамінаецца ў 1785 годзе[33]
Мазалы (Mazało) — прыгонныя зь мястэчка Лаздунаў, якія ўпамінаюцца ў XIX стагодзьдзі[34].
Мезулевічы (Miezulewicz) — літоўскі шляхецкі род[35].
Масілевічы (Masilewicz) гербу Самсон — літоўскі шляхецкі род[36].
Масулевічы (Massulewicz, Masulewicz) гербу ўласнага — літоўскі шляхецкі род[37].
Мазулевічы (Mazulewicz) гербу Радван — літоўскі шляхецкі род[38].
Мазайла (Mazailo) — прозьвішча, гістарычна зафіксанае на тэрыторыі цяперашняй Летувы[39].
На 1906 год існавала вёска Мазілава ў Себескім павеце Віцебскай губэрні[40].
На гістарычнай Слонімшчыне існуе вёска Масілавічы, на гістарычнай Ашмяншчыне — Мазалеўшчына, на гістарычнай Рэчыччыне — Стары Мазалаў. Назву Мазалава маюць вёскі на гістарычных Амсьціслаўшчыне і Віцебшчыне.
Remove ads
Заўвагі
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads