Мондар

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Мондар (Мондэр, Монтэр, Монтар) — мужчынскае імя.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Мундэр або Мунтэр (Mundher, Munder, Munter) і Гермунт або Герымонт (Hermunt, Herimont) — імёны германскага паходжаньня[1][2]. Іменная аснова -мунд- (-мунт-, -монт-) (імёны ліцьвінаў Монтгерд, Валімонт, Жыгімонт; германскія імёны Mundgerd, Walmont, Sigimunt) паходзіць ад германскага *mundô 'рука, абарона, крэўнасьць'[3] або гоцкага munds 'моц розуму, імкненьне', mundrs 'гарлівы, палкі'[4], а аснова -гер- (-ер-) (імёны ліцьвінаў Герман, Гунтэр, Кіндэр; германскія імёны Herman, Gunter, Kinder) — ад гоцкага harjis[5], германскага heri 'войска, загон' або гоцкага hairus[6], германскага heru 'меч'[7].

У Прусіі бытавала імя Montere / Muntir (1289 год)[8][9]. Апроч таго, у Прусіі адзначалася прозьвішча Munder[10].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Montaryszki (22 траўня 1691 году)[11]; w obrębie Monteryszkach (20 ліпеня 1695 году)[12].

Remove ads

Носьбіты

Мантаровічы — літоўскі шляхецкі род[13].

У XIX ст. упаміналася ваколіца Мондэрышкі (Monderyszki) каля Упнікаў[14].

На 1903 год існавалі фальваркі Новыя і Старыя Монтарышкі ў Шавельскім павеце Ковенскай губэрні[15], а на 1905 год — вёска Мондарышкі ў Гелванскай воласьці[16].

Глядзіце таксама

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads