Мікола Гарулёў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мікола Гарулёў (6 лістапада 1919, Баева, Баеўская воласьць, Горацкі павет, Гомельская губэрня — 7 траўня 1980, Менск) — беларускі пісьменьнік.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 9 лістапада 1919 году ў в. Баева Баеўскай воласьці Горацкага павету Гомельскай губэрні (цяпер — Дубровенскі раён, Віцебская вобласьць) ў сям’і настаўніка. У 1927 годзе сям’я пераехала ў Рудабелку, а ў 1931 годзе — у Магілёў. Навучаўся ў чыгуначнай вучэльні й у 1935—1937 гадох у Магілёўскім пэдрабфаку. Летам 1938 году ўдзельнічаў у Менскай канфэрэнцыі маладых пісьменьнікаў. У 1941 годзе скончыў аддзяленьне расейскай мовы й літаратуры філялягічнага факультэту ў Магілёўскім настаўніцкім інстытуце.
На пачатку нямецка-савецкай вайны — баец першага камуністычнага зьнішчальнага батальёна, потым — шафёр, намесьнік палітрука, інструктар дывізіённай газэты, вучыўся ў Нова-Пецяргофскай вайскова-палітычнай вучэльні (з 1942 году ў Саратаве). Сябра КПСС з 1943 году.
Пасьля дэмабілізацыі ў 1947 годзе — адказны сакратар рэдакцыі магілёўскай газэты «За Радзіму». У 1949 годзе пераехаў у Менск, працаваў у Дзяржаўным выдавецтве БССР, рэдакцыі часопісу «Советская Отчизна», загадчыкам літаратурнай часткі Расейскага драматычнага тэатра, на кінастудыі «Беларусьфільм», у 1970—1979 гадах — адказны сакратар часопісу «Помнікі гісторыі і культуры Беларусі».
Сябра Саюзу пісьменьнікаў БССР з 1947 году[1].
Памёр 7 траўня 1980 году. Пахаваны ў Менску на Паўночных могілках.
Remove ads
Творчасьць
Пісаў на беларускай і расейскай мовах. Яго творы: нарысы «Шлях рацыяналізатара» й «Жыльлёвы гарадок», у якім Мікола Гарулёў апісвае свой шпацыр па новазбудаваным Трактаразаводзкім пасёлку канца 1940-х; аповесьці й апавяданьні: «Сябры-таварышы», «Новы настаўнік», «Кібернетычная жонка»; рамны: «Бывайце, любімыя», «Пасьля разлукі». Таксама зборнікі вершаў: «Аднагодкі», «У дарозе», «Прызнаньне»; п’есы: «Выбух», «Другое знаёмства», «Прызваньне», «Калі любіш», «Мая дачка», якія ставіліся ў Магілёве, Віцебску й Гомелі.
Напісаў кінааповесьць «Нашчадкі Мацьвея Маркавіча» (1963) й сцэнарыі трох фільмаў: «Марат Казей», «Рацыяналізатары», «Чалавек чалавеку». Пераклаў на расейскую мову раманы Макара Пасьлядовіча «Сьвятло над Ліпскам» (1950) і Міхася Зарэцкага «Вязьмо» (1965), а таксама паасобныя творы Якуба Коласа, Эдуарда Самуйлёнка, Платона Галавача, Максіма Танка, Пімена Панчанкі, Антона Бялевіча, Усевалада Краўчанкі, Янкі Скрыгана, Івана Мележа й інш.
Remove ads
Сям’я
Меў двух сыноў. Юры Гарулёў (22 траўня 1944, м. Сулак, пад Тамбовам — 13 чэрвеня 2021, Менск) — кінарэжысэр-дакумэнталіст, старшыня фэстывалю хрысьціянскіх фільмаў і тэлепраграм «Magnificat» (2005—2016), ляўрэат прэміі «За духоўнае адраджэньне».
Бібліяграфія
- Шлях рацыяналізатара : Нарыс. — Менск: Дзяржаўным выдавецтве БССР, 1949. — 5000 ас.
- Сверстники : Стихи. — Менск: Дзяржаўным выдавецтве БССР, 1950. — 136 с. — 4000 ас.
- Друзья-товарищи : Повесть. — 1. — Менск: Дзяржаўным выдавецтве БССР, 1954. — 232 с. — 10 000 ас.
- Друзья-товарищи : Повесть. — 2. — Менск: Дзяржаўным выдавецтве БССР, 1957. — 227 с. — 50 000 ас.
- Друзья-товарищи : Повесть. — 3. — Менск: Дзяржаўным выдавецтве БССР, 1962. — 208 с. — 100 000 ас.
- Друзья-товарищи : Повесть. — 4. — Менск: Беларусь, 1969. — 176 с. — 50 000 ас.
- В пути : Стихи.. — Менск: Дзяржаўным выдавецтве БССР, 1956. — 86 с. — 3000 ас.
- Мікола Алтухоў, Мікола Гарулёў. Выбух : драма ў 3 дзеях., 6 карцінах.. — Менск: Дзяржаўным выдавецтве БССР, 1959. — 80 с. — 5000 ас.
- Второе знакомство : Драма в 3 д.. — Менск: Дзяржаўным выдавецтве БССР, Рэдакцыя мастацкай літаратуры, 1961. — 77 с. — 2500 ас.
- Если любишь : Драма в 3 д.. — 1. — Менск: Дзяржаўным выдавецтве БССР, Рэдакцыя мастацкай літаратуры, 1963. — 80 с. — 3000 ас.
- Если любишь : Драма в 3 д.. — 2. — Масква: Отдел распространения драматических произведений ВУОАП, 1964. — 76 с. — 30 ас.
- Михась Зарецкий. Вязьмо : роман / перевел с белорусского Н. Горулев ; предисловие А. Адамовича. — Менск: Беларусь, 1965. — 326 с. — 75 000 ас.
- Моя дочь : пьеса в 3 действиях, 5 картинах. — 1. — Менск: Беларусь, 1966. — 96 с. — 3700 ас.
- Моя дочь : пьеса в 3 действиях, 5 картинах. — 2. — Масква: ВУОАП, 1966. — 96 с. — 75 ас.
- Кровью скрепленные : Драма в 3 д.. — Масква: ВУОАП, 1967.
- Наследники : Пьесы. — Менск: Беларусь, 1971. — 215 с. — 500 ас.
- Новы настаўнік : Аповесць / Іл. Ю.Пучынскага. — Менск: Мастацкая літаратура, 1974. — 96 с. — 14 000 ас.
- Кібернітычная жонка : апавяданні і гумарэскі / Аўт.уступ.артыкула Уладзімер Гніламёдаў; Маст. афармл. М.П. Шышлова. — Бібліятэка «Вожыка»; N5(137). — Менск: Выд-ва ЦК КПБ, 1979. — 47 с. — 24 685 ас.
- Признание : избранное / художник В. С. Басалыга. — Менск: Мастацкая літаратура, 1976. — 142 с. — 10 000 ас.
- Прощайте, любимые : повесть и рассказы. — Менск: Мастацкая літаратура, 1977. — 236 с. — 30 000 ас.
- Прощайте, любимые : роман. — Менск: Мастацкая літаратура, 1979. — 414 с. — 30 000 ас.
- После разлуки: роман. — Менск: Мастацкая літаратура, 1982. — 350 с. — 100 000 ас.
Remove ads
Прэміі і ўзнагароды
- Узнагароджаны мэдалямі.
- Заслужаны работнік культуры Беларускай ССР (1979).
Ушанаваньне памяці

Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads