Мілят

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Мілят, Мілёт — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Мэлёт або Мілёт (Melot[1][2], Millot, Milliot) — імя германскага паходжаньня[3]. Іменная аснова -міл- (-мел-) (імёны ліцьвінаў Мілейка, Мельвід, Мільконт; германскія імёны Milleke, Melvid, Milgunt) паходзіць ад гоцкага mildeis 'мяккі, прыязны'[4][5], а аснова -ют- (-ят-) (імёны ліцьвінаў Ютэль, Даўят, Карыят; германскія імёны Jutilo, Dowyatt, Cariatto) — ад гоцкага iuþa, старагерманскага joþ 'дзіцё, народзінец, нашчадак'[6].

Германскае паходжаньне імя Мілёта сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[7].

У Ноўгарадзе бытавала імя Мілята[8].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: homines… Myloth (9 кастрычніка 1486 году)[9]; еишишчане… з братьею своею, Анъдреем Милятовичомъ (1524 год)[10]; бояринъ еишисский на имя Амъброс Милятовичъ… отцу его Миляту (19 верасьня 1525 году)[11]; Амъброс Милятовичъ[12]; Омъброс Милятовичъ[13] (1528 год); Мелюто (1537—1538 гады)[14]; Marianna Milot (1825 год)[15].

Remove ads

Носьбіты

Глядзіце таксама

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads